Агляд тэлефанаваньняў нашых слухачоў на “Свабоду” за 24 ліпеня.
Слухачы “Свабоды” выказваюць меркаваньні з нагоды ўчорашняга візыту ў Беларусь прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса:
Спадар: “Адляцеў учора наш вэнэсуэльскі сябар, які нам як бы і ня сябар. І я ўспомніў выказваньне, што “Балівар ня вынесе дваіх”. Няма такіх краін-коней, якія б маглі “пацягнуць” нашу Беларусь. Ні Расея ня будзе цягнуць, ні Вэнэсуэла ня будзе цягнуць. Нікому мы ўвогуле не патрэбныя. А ўсе гэтыя цацанкі-абяцанкі ні да чаго добрага не давядуць. Хачу сказаць адно, што гэта ўсё паказушнае, а для чаго гэта ўсё, я так толкам і не магу зразумець”.
Тэлефанаваньне слухача камэнтуе дактарант Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, палітоляг Сяргей Богдан:
“Калі адказаць на пытаньне, ці трэба разьвіваць стасункі з Вэнэсуэлай, то адказ, безумоўна, будзе гучаць: так. Любы беларускі ўрад, які дбае пра нацыянальныя інтарэсы краіны, ня можа ігнараваць такую краіну, як Вэнэсуэла, з-за наяўнасьці ў Вэнэсуэлы вялікіх нафтагазавых радовішчаў. Іншае пытаньне — безумоўна, стасункі з Вэнэсуэлай ня могуць быць прыярытэтам замежнай палітыкі Беларусі. Стасункам з Вэнэсуэлай павінна аддавацца ўвага, прапарцыйная ролі гэтай краіны ў зьнешняй палітыцы Беларусі. А сёньняшняе месца, якое адводзіцца Вэнэсуэле, безумоўна, дыспрапарцыйна вялікае. Пры гэтым яно шкодзіць нашым стасункам з бліжэйшымі суседзямі і краінамі, якія ня менш важныя ў эканамічным сэнсе. Перадусім, з Эўрапейскім Зьвязам і Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Таму, усталёўваючы стасункі з Вэнэсуэлай, рэжым Лукашэнкі робіць шкоду стасункам зь іншымі краінамі”.
Наступны званок на “Свабоду” — пра расьсьледаваньне выбуху ў Менску падчас сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня:
Спадар Віктар: “Наконт выбуху: я мяркую, што знойдуць чалавека са слабым характарам, паб’юць, настрашаць, паабяцаюць, што дапамогуць і ён атрымае малы тэрмін, і ён возьме ўсё на сябе. Вось і ўсё раскрыцьцё. Службы так працуюць з раскрыцьцём злачынстваў. Прыклад: колькі чалавек пацярпела з забойцам у Віцебску і якога так званага праваахоўніка пакаралі?”
Тэлефанаваньне спадара Віктара камэнтуе генэрал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб:
“Я хацеў бы, каб знайшлі гэтага дзікага злачынцу: столькі невінаватых людзей пакалечана! Міліцыя вельмі стараецца: паглядзіце, колькі затрыманых! Але толку ад гэтага няма. Калі шмат затрыманых — значыць, мала шанцаў на раскрыцьцё. Я ня думаю, што будуць рабіць нейкія падтасоўкі. Зараз ужо багатая гісторыя — віцебскай справы, гомельскай справы, мазырскай справы. Там жа і пакараных шмат, і з праваахоўных органаў. Прыцягнулі да адказнасьці Ігнатовіча, двух супрацоўнікаў Першамайскага аддзелу горада Віцебска. Там жа ў свой час паздымалі і пракурора, і судзьдзяў. Можна казаць усё што заўгодна, але я ня думаю, што зараз нешта будзе ісьці такім шляхам”.
Слухачы “Свабоды” абмяркоўваюць і культурніцкія падзеі: фэстываль “Славянскі базар” у Віцебску і “Новую хвалю”, якая адкрылася ўчора ў Юрмале:
Спадар Ільля Копыл: “Прэзыдэнт Беларусі павіншаваў гасьцей і ўдзельнікаў фэстывалю песьні “Новая хваля” ў Юрмале. Хацелася б даведацца, якія яшчэ прэзыдэнты, кіраўнікі якіх краін заўважылі гэтую “найвялікшую падзею” і даслалі свае віншаваньні. Прабачце за маю цікаўнасьць”.
Шаноўны спадар Копыл! Адказваем на ваша пытаньне. Словы віншаваньняў на адрас фэстывалю “Новая хваля” паступілі ад амбасадара Расейскай Фэдэрацыі ў Латвіі Аляксандра Вешнякова, амбасадара Ўкраіны ў Латвіі Рауля Чылачавы, часовага паверанага ў справах Беларусі ў Латвіі Валерыя Доўганя. Яны перадалі віншавальныя лісты ад прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрыя Мядзьведзева, прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Шаноўныя слухачы! Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў — 375.293.912.224. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.