Брусэль і Нью-Ёрк дбаюць пра экалёгію Беларусі

Эўрапейская камісія і Праграма разьвіцьця ААН пачынаюць праект аховы навакольнага асяродзьдзя ў Беларусі.

Пра гэта сёньня паведамляецца на афіцыйным сайце прадстаўніцтва Эўракамісіі ва Ўкраіне і Беларусі.

Адпаведнае пагадненьне падпісана ў Брусэлі. Бюджэт праекту складае 1 670 000 эўра, зь якіх паўтара мільёна - ўнёсак Эўракамісіі. Да праекту будуць прыцягнутыя як дзяржаўныя, так і грамадзкія арганізацыі.