Зьдзелка куплі-продажы дому першага ізраільскага прэзыдэнта Хаіма Вэйцмана ў вёсцы Моталь была аформленая сёньня. Яго ўладальнік -- кіраўнік аналітычнага цэнтру "EcооМ”.
Новы ўладальнік сядзібы, кіраўнік аналітычнага беларускага цэнтру EcооМ Сяргей Мусіенка ўстрымліваецца ад камэнтароў адносна яе памераў.
Раней у інтэрвію "Свабодзе" былая ўладальніца Алена Пташыц паведаміла, што хоча атрымаць за гэты дом 15 тысяч даляраў, “а калі дадуць болей, то таксама не адмовіцца”.
Як заявіў Сяргей Мусіенка, ён мае намер стварыць “культуралягічны комплекс, прысьвечаны памяці Хаіма Вэйцмана - выдатнага палітыка й арганізатара”. Паводле Мусіенкі, гэты комплекс, без сумневу, стане сапраўднай прынадай для турыстаў, гісторыкаў, тых, каму цікавая гісторыя, паведамляе агенцтва Интерфакс.
Паводле спэцыялістаў гэтай пабудове патрэбны грунтоўны рамонт. У доме, які калісьці належаў заможнай габрэйскай сям’і Вэйцманаў, арыгінальнай засталася толькі адна сьцяна.
Аналітычны цэнтар "EcооМ”, якім кіруе Сяргей Мусіенка, узьнік перад пачаткам рэфэрэндуму 2004 году аб падаўжэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў А.Лукашэнкі. Выявілася, што "EcooM" – гэта брэнд, гандлёвая марка фірмы “Мэдыяфакт-ЭКА”, якой кіруе Сяргей Мусіенка. Цэнтар сярод іншага займаецца сацыялягічнымі дасьледаваньнямі. Напрыклад 19 сакавіка 2006 гаду экспэрты "EcooM" сьцьвярджалі, што 84,2% апытаных пры выхадзе з выбарчых участкаў аддалі свае галасы за Аляксандра Лукашэнку.
Пасьля выбуху ў часе сьвяткаваньня ў Менску афіцыйнага Дня незалежнасьці Сяргей Мусіенка зьвярнуўся ў Менгарвыканкам з прапановай аб ўвядзеньні мараторыя на правядзеньне масавых акцый апазыцыі. Прынамсі да таго часу, пакуль ня будзе раскрытае злачынства і ня будуць знойдзены арганізатары і выканаўцы. “ Калі б падобнае здарэньне адбылося на 90-годзе БНР, можаце ўявіць сабе, у чым бы толькі не абвінавачвалі ўладу, якімі б санкцыямі не пагражалі Беларусі”, заявіў тады Мусіенка ў інтэрвію "Интерфаксу".