Мастоўскага актывіста дапытвалі ў справе выбуху ў Менску

Зьміцеру Кухлею задавалі тое самае пытаньне: дзе ён быў з 3 на 4 чэрвеня.
Зьміцер Кухлей 3 ліпеня з раніцы праяжджаў празь Менск, але знаходзіўся там, зь яго слоў, ня болей за гадзіну. Гэта ён і патлумачыў сьледчым КДБ.

Нагадаю, што сёньня ў абед за ім на працу прыехаў супрацоўнік КДБ, паказаў уведамленьне для правядзеньня апытаньня і адвёз у Шчучын.

Апытаньне, са слоў Зьміцера Кухлея, працягвалася нядоўга й у карэктнай форме.

Зьміцер Кухлей – дзейны дэпутат раённага Савета, працуе на прадпрыемстве “Мастоўдрэў” у якасьці перакладчыка. Сёлета ён зьбіраецца балатавацца ў дэпутаты парляманта па Мастоўскай выбарчай акрузе №56. Ініцыятыўная група Зьміцера Кухлея ўжо зарэгістравана.


Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць