Камэнтуючы арышт Радавана Караджыча, старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі зазначыў:
“Калі любой асобе будуць даказаны абвінавачваньні ў злачынствах супраць чалавечнасьці, то асоба павінна рана ці позна стаць перад судом. Гэта тычыцца й нацыстоўскіх злачынцаў, колькі б гадоў яны не знаходзіліся ў вышуку, і гэта тычыцца любых пазьнейшых злачынцаў. Калі справядлівы трыбунал дакажа віну Радавана Караджыча, ён павінен быць пакараны”.
Спадар Лявон Баршчэўскі таксама выказаўся адносна вэрсіі магчымага знаходжаньня Р.Караджыча на тэрыторыі Беларусі:
“Я гэтага не магу выключаць, бо краіна ў нас закрытая. І настолькі засакрэчаная інфармацыя, што нічога выключаць нельга”.