Прэтэндэнты на кандыдатаў у дэпутаты ад апазыцыі пачалі рэгістраваць свае ініцыятыўныя групы ў акруговых выбарчых камісіях. Паводле заканадаўства, група павінна быць ня менш як з 10 чалавек. Збор подпісаў яны пачнуць ад 20 ліпеня.
ЖОДЗІНА
Сёньня сьпіс сваіх прыхільнікаў перадаў на рэгістрацыю ў Жодзінскую выбарчую акругу № 66 старшыня зарэгістраванага ў Кіеве грамадзкага аб’яднаньня “Саюз Чарнобыль-Беларусь” Аляксандар Валчанін:
“Я быў двойчы дэпутатам гарадзкога Савету. І ў маім сьпісе — тыя ж людзі, на якіх ніхто ня можа рабіць ціску. Гэта — два ганаровыя настаўнікі Беларусі, яшчэ адна жанчына была дэпутатам абласнога савету, некалькі студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. Можна было б уключыць і сто чалавек з Жодзіна. Але ж тут павінна быць праца. І мы абавязкова зьбяром подпісы”.
МАГІЛЁЎ
На Магілёўшчыне не спыняюцца спрэчкі наконт фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў. Праваабаронцы вінавацяць чыноўнікаў аблвыканкаму і дэпутатаў прэзыдыюму абласнога савету, якія зацьвердзілі пэрсанальны склад мясцовых выбаркамаў. Сёньня адпаведная скарга накіраваная ў Генэральную пракуратуру, урад, Палату прадстаўнікоў ды Цэнтравыбаркам Беларусі.
14 ліпеня на сумесным паседжаньні аблвыканкаму і прэзыдыюму абласнога савету, на якім зацьвярджаўся склад акруговых выбарчых камісіяў, прысутнічаў магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель. Ён сьцьвярджае, што чыноўнікі і дэпутаты парушылі шэраг працэдураў выбарчага кодэксу і закону Беларусі “Аб мясцовым самакіраваньні”:
“На паседжаньні не абіраўся ні старшыня, ні сакратар. Не называўся колькасны склад аблвыканкаму і прэзыдыюму аблсавету, таму немагчыма вызначыць, ці быў на паседжаньні кворум. У залі паседжаньня прысутнічала шмат запрошаных; хто яны й каго прадстаўлялі, таксама не агучвалася. Фактычна не праводзілася галасаваньня па складзе выбаркамаў. Вядучы паседжаньня, старшыня аблвыканкаму Барыс Батура, сказаў: “Хто за, хто супраць”, і ніхто нават рукі не паднімаў, а потым сказаў: “Зацьверджана”. Не называліся сябры зацьверджаных акруговых камісіяў і арганізацыі, якія іх вылучалі. Фактычна гэтая інфармацыя ад прысутных была ўтоеная”.
Учора ў сваім камэнтары нашаму радыё старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына зазначыла, што яна незадаволеная працай магілёўскага аблвыканкаму па фармаваньні акруговых выбарчых камісіяў Магілёўшчыны:
”Я была на сэмінары ў Магілёўскай вобласьці. Ну, і паўшчувала аблвыканкам: “Што ж вы так?” Я настойліва рэкамэндавала ўсім, каб хаця б адзін прадстаўнік апазыцыйнай палітычнай партыі ўвайшоў у акруговую выбарчую камісію. І гэтую маю пазыцыю ведаюць усе мясцовыя ўлады”.
Магілёўскі аблвыканкам і прэзыдыюм аблсавету зацьвердзіў у складзе трынаццаці камісіяў 169 чалавек. Зь іх у камісіі патрапілі толькі двое прадстаўнікоў апазыцыі: старшыня рэгіянальнай арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай Валер Беразіенка й вылучэнец руху БНФ “Адраджэньне” Пётар Мігурскі. Апазыцыйныя арганізацыі вылучалі 20 сваіх прадстаўнікоў. Усяго на месцы ў камісіях прэтэндавалі 240 чалавек.
ГОРАДНЯ
Старшыня Паўночнай акруговай камісіі № 51 Віктар Дземчанка адмовіў сябру БХК Андрэю Янушкевічу ў акрэдытацыі ў якасьці назіральніка.
Са слоў Андрэя Янушкевіча, ён хадзіў да старшыні акруговай камісіі Віктара Дземчанкі два дні запар. Атрыманы ўрэшце адказ вельмі зьдзівіў сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту.
Янушкевіч: “Ён мне сказаў, што яшчэ ў аблвыканкаме ня вырашана, ці трэба рэгістраваць сябраў БХК у якасьці назіральнікаў”.
Спадар Янушкевіч упэўнены, што гэта наўпрост парушае выбарчае заканадаўства, бо мясцовыя ўлады ня маюць права ўмешвацца ў выбарчы працэс.
Сябра БХК Раман Юргель кажа, што супольна яны прыйшлі да аднае высновы.
Юргель: “Мы вырашылі напісаць скаргу ў Цэнтравыбаркам, каб афіцыйна гэта грубае парушэньне зарэгістраваць і атрымаць афіцыйны адказ”.
Са старшынём Паўночнай акруговай камісіі № 51 спадаром Дземчанкам зьвязацца не ўдалося, бо ён увесь час недзе адлучаўся, а ў Цэнтравыбаркаме паведамілі, што будуць пра гэта гаварыць, калі юрысты непасрэдна азнаёмяцца са скаргай спадара Янушкевіча.