Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Эфір 11-га ліпеня
Чаму падазраваных шукаюць сярод апазыцыянэраў? Ці можна з гэтых дзеяньняў зрабіць высновы адносна прафэсіяналізму сьледзтва? Ці атрымалі праваахоўныя органы палітычную замову прызначыць апазыцыю адказнай за выбух?
Удзельнікі: старшыня ліквідаванага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і падпалкоўнік запасу Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Валерый Костка.
Чаму падазраваных шукаюць сярод апазыцыянэраў?
Валер Карбалевіч: “У якасьці падазраваных ва ўчыненьні выбуху арыштавана каля паўтара дзесятка чалавек, якія маюць ці мелі раней дачыненьне да апазыцыйных структураў, напрыклад, да арганізацыі “Белы легіён”. Акрамя таго, у рэгіёнах выклікаюць на допыты актывістаў апазыцыі з пытаньнем аб тым, дзе яны былі ў ноч з 3 на 4 ліпеня. Ці можна з гэтых дзеяньняў зразумець лёгіку ходу расьсьледаваньня? Дзе, у якім баку шукаюць падазраваных?”
Алесь Бяляцкі: “Лёгіка тут відавочна прасочваецца. Лідэры апазыцыйных партый зьвярталіся да Лукашэнкі зь перасьцярогай, каб пошукі злачынцаў не ператварыліся ў палітычны перасьлед. Але гэта якраз цяпер і адбываецца.
Апошнімі гадамі ў краіне складаецца нездаровая палітычная сытуацыя. Пасьля віцебскіх выбухаў 2005 году быў затрыманы грамадзкі актывіст Павал Красоўскі ў якасьці падазраванага. Цэлы тыдзень яго трымалі за кратамі, чынячы моцны псыхалягічны ціск.
У 2006 годзе напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў нас кармілі байкамі пра здохлых пацукоў, выбухі ў школах, тэракты на Кастрычніцкай плошчы, якія нібыта рыхтуе апазыцыя.
І вось цяпер напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў на тэлеканалах прайшоў фільм “Сеть”, дзе зноў гаворыцца пра падрыхтоўку тэрарыстаў у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. Лукашэнка заявіў пасьля выбуху, што да гэтага маюць дачыненьне тыя, каму не падабаецца нашае сьвята.
І тое, што цяпер адбываецца, можна назваць масавым палітычным тэрорам. Затрымана каля паўтара дзясятка чалавек, якія маюць або мелі дачыненьне да апазыцыі”.
Валерый Костка: “Паколькі справа аб выбуху знаходзіцца на кантролі ў Лукашэнкі, то спэцслужбы павінны паказваць нейкія вынікі. Таму яны дэманструюць валавыя паказчыкі.
Але затрымаць людзей па падазрэньні можна. А даказаць іх датычнасьць да выбухаў будзе складана, калі яны невінаватыя”.
Як можна ацаніць прафэсіяналізм сьледзтва?
Карбалевіч: “Падаецца, распрацоўваецца адзіная вэрсія аб датычнасьці да выбуху апазыцыі. Што адбываецца? Пасьля разносу, учыненага Лукашэнкам у панядзелак, кіраўнікі спэцслужбаў, праваахоўных органаў імкнуцца засьведчыць сваю актыўнасьць, прадэманстраваць, што яны працуюць? Прычым рэчавымі доказамі датычнасьці да выбуху сталі гайкі, пакеты з-пад соку, гумовыя пальчаткі. Ці можна з гэтых дзеяньняў зрабіць высновы наконт прафэсіяналізму сьледзтва? Напрыклад, КДБ ня можа ня ведаць, што арганізацыі “Белы легіён” даўно не існуе”.
Бяляцкі: “У нас створаная сыстэма паліцэйскай дзяржавы. Вельмі добра наладжаны палітычны вышук. Існуе пэўная скіраванасьць праваахоўных органаў на здушэньне грамадзкай актыўнасьці.
А калі адбываецца крытычная сытуацыя, кшталту цяперашняга выбуху, то ўсе гэтыя структуры аказваюцца бездапаможнымі. Цяпер яны найбольш скіраваныя на самую простую вэрсію — шукаюць злачынцу сярод апазыцыі”.
Костка: “Прафэсіяналізм ацэньваецца па хуткасьці і дакладнасьці расьсьледаваньня. А вэрсія пра апазыцыйны сьлед лепш кладзецца на ўяўленьні кіраўніцтва сілавых структураў. Знайшлі просты адказ на складанае пытаньне.
Пра непрафэсіяналізм сьведчаць і дзеяньні праваахоўных органаў падчас сьвяткаваньня. Чаму не зрабілі ніякіх захадаў, пасьля таго як знайшлі першае выбуховае прыстасаваньне, чаму пасьля выбуху дазволілі кіраўніку дзяржавы прыйсьці на небясьпечнае месца?
На жаль, спэцслужбы апошнім часам больш задзейнічаны ва ўнутрыпалітычнай барацьбе. Таму іх прафэсіяналізм зьніжаецца. Вось цяпер якраз няхай даказваюць свой прафэсіяналізм”.
Ці ёсьць палітычны заказ на апазыцыю?
Карбалевіч: “Арышты апазыцыянэраў — ці вынік гэта дзейнасьці спэцслужбаў, якія працуюць на аўтамаце, робяць тое, што ўмеюць? Наколькі верагоднай вам падаецца выснова, што спэцслужбы, праваахоўныя органы атрымалі палітычны заказ прызначыць апазыцыю адказнай за выбух, і пачынаецца паляваньне на ведзьмаў?”
Бяляцкі: “Думаю, тут мае месца і тое, і другое. Я сумняваюся, што самі спэцслужбы без каманды зьверху арыштоўвалі б актывістаў моладзевых арганізацый. Гэтыя дзеяньні ставяць пад пытаньне ўдзел апазыцыі ў выбарчай кампаніі. Бо ў грамадзтве ствараецца атмасфэра страху. Улады імкнуцца такім чынам аслабіць апазыцыю, каб правесьці выбары па сваім сцэнары”.
Костка: “Я ня думаю, што існуе палітычны заказ. Гэта самастойныя дзеяньні спэцслужбаў. Думаю, падзеі могуць разьвівацца па віцебскім сцэнары. Калі пасьля выбухаў 2005 году шмат затрымлівалі, а потым усіх адпусьцілі.
Дарэчы, калі арышты праводзіць КДБ, то гэта абвяргае вэрсію пра хуліганства і пацьвярджае вэрсію пра тэракт. Бо тут ёсьць і выканаўца, ёсьць і заказчык выбуху”.
Карбалевіч: “Ці адбудзецца судовы працэс над апазыцыянэрамі, якіх абвінавацяць у выбуху?”
Бяляцкі: “Я вельмі сумняваюся, што хтосьці з тых людзей, якія затрыманыя, прызнаецца ў датычнасьці да выбуху. Але вось затрыманы Ільля Богдан расказаў, што сьледчага больш цікавіла не ягонае магчымае дачыненьне да выбуху, а дзейнасьць праваабаронцаў”.
Костка: “За тэрарыстычны акт могуць прысудзіць да сьмяротнага пакараньня. Таму ня думаю, што хтосьці невінаваты возьме на сябе адказнасьць за выбух. Хіба што знойдуць псыхічна хворага і прымусяць яго ўзяць на сябе гэтае злачынства”.