У крымінальнай справе, распачатай пасьля выбуху 4 ліпеня, падазраваных больш за паўсотні чалавек. Камэры ізалятара часовага ўтрыманьня перапоўненыя. Сьледчыя пачалі новую хвалю ператрусаў і затрыманьняў.
У Менску і ў рэгіёнах дапытваюць падазраваных, але ў ізалятар накіроўваюць ня ўсіх.
Сярод затрыманых у справе, распачатай паводле артыкулу “злоснае хуліганства”, за кратамі ізалятара часовага ўтрыманьня знаходзяцца студэнты, якія мелі доступ да выбуховых рэчываў, асобы, якіх раней асудзілі за хуліганства, некалькі апазыцыянэраў і, так бы мовіць, “нядобранадзейныя” грамадзяне.
Супрацоўнікі КДБ больш за чатыры гадзіны рабілі ператрус на кватэры лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Правы альянс” Юрася Карэтнікава -- нягледзячы на тое, што ад 29 чэрвеня да 6 ліпеня яго не было ў Беларусі. У Юрася забралі мабільны тэлефон і павезьлі на допыт. Ад 16 гадзіны Юрась адказваў на пытаньні сьледчых. Яго паплечнікі не выключаюць, што пасьля допыту Карэтнікава адвязуць у камэру ізалятара.
Жонка Ігара Корсака лічыць, што вялікай колькасьцю затрыманых сьледчыя хочуць паказаць, як актыўна яны шукаюць злачынцу.
Гаворыць Вольга Корсак:
“Камусьці гэта выгодна. Хтосьці дае ад гэтага справаздачу, каб паказаць масавасьць, што праведзеная вялікая праца. Гэта генацыд нашага народа, гэта сапраўдны тэрор”.
Жонка Міраслава Лазоўскага Ніна Шыдлоўская выказала сваё меркаваньне:
“Робіцца ўсё акрамя таго, каб дапамагчы знайсьці злачынцаў, якія арганізавалі гэты выбух. Незаконна і абсалютна беспадстаўна затрыманых усё роўна трымаюць за кратамі. Нагнятаецца жахлівая атмасфэра ў грамадзтве, асабліва ў гарадох. Чарговы раз спрабуюць такім чынам настроіць супраць палітычных апанэнтаў думаючых людзей”.
Моладзевых актывістаў дэмакратычнага руху Юрася Захаранку з Гомеля і Дзяніса Рабянка з Калінкавічаў сьледчыя дапыталі і пасьля допыту адпусьцілі. Лідэра руху “Вольная моладзь” Міхася Шарамета выклікалі раніцай на допыт у КДБ, і сувязі зь ім ужо некалькі гадзін няма.
Адвакаты Віктара Ляшчынскага, Сержука Чыслава, Ігара Корсака, Міраслава Лазоўскага, Антона Койпіша і Ільлі Богдана не выключаюць, што іх падабаронных могуць адпусьціць раней за пазначаны ў паперах 10-сутачны тэрмін. Камэры ізалятара перапоўненыя.
Калі ўчора казалі пра паўсотні затрыманых у справе выбуху, то сёньня гаворка ідзе пра лічбу 70. Сьледчыя, аднак, адмаўляюцца назваць дакладную колькасьць затрыманых, спасылаючыся на таямніцу сьледзтва.