Гэнэрал міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб зьвяртае ўвагу на тое, што новы дзяржаўны сакратар Рады Бясьпекі Юры Жадобін – былы вайсковец, раней быў кіраўніком аховы А. Лукашэнкі.
“Усё робіцца паводле прынцыпу асабістага даверу. Хто ўзначальвае асабістую ахову прэзыдэнта, той мае самыя вялікія шанцы трапіць на больш высокую пасаду. А хто працуе найбліжэйшым памочнікам прэзыдэнта, як Уладзімер Макей, той таксама мае перавагі пры прызначэньні”.
Уладзімер Макей можа быць лепшым адміністратарам -- больш адукаваным, чым ягоны папярэднік Генадзь Нявыглас, мяркуе М. Грыб.
“Але няма шанцаў на нейкія зьмены, таму што ўся ўлада застаецца ў адных руках. Каго і куды будуць перастаўляць, -- гэта не мае значэньня. Можна чыноўнікаў мяняць як хочаш, але сама сыстэма ўлады застаецца ранейшай”.