Прызначаны сёньня кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей апошнім часам працаваў памочнікам А.Лукашэнкі, а да гэтага – у МЗС Беларусі.
Уладзімер Макей прыйшоў у МЗС Беларусі ў часы кіраўніцтва ведамствам Пятра Краўчанкі, быў у камандзе, якая арганізоўвала гістарычны візыт у Беларусь прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана ў студзені 1994 году. Доўгі час Уладзімер Макей прадстаўляў Беларусь у Радзе Эўропы ў Страсбуры, дзе да яго пазытыўна ставіліся.
Былы беларускі дыплямат Міхаіл Бацян добра ведае Ўладзімера Макея.
“Я зь ім сутыкаўся і ў Вене, калі ён прыяжджаў перад візытам Лукашэнкі на канфэрэнцыю прысьвечаную 10-годзьдзю Чарнобыля. Сур’ёзны, дасьведчаны дыплямат. Ня ведаю, які ён адміністратар, але як дыплямат, мяркую, што ён адзін зь лепшых у Беларусі”.
На думку Міхаіла Бацяна, для Беларусі незвычайна, што такую пасаду зойме кваліфікаваны чалавек, які мае досьвед працы на міжнародным узроўні.
“Адбываюцца перастаноўкі, зьмена кадраў, а да чаго гэта прывядзе – пабачым, ня трэба сьпяшацца з высновамі і авансамі, ня трэба”.