Гомельшчына: у 13 з 17 акруговых камісій увайшлі апазыцыянэры

Сёньня на сумесным паседжаньні Гомельскага аблвыканкаму й прэзыдыюму аблсавету сфармаваны 17 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Як паведаміў БелаПАН намесьнік начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкаму Аляксандар Усаў, у склад 13 акруговых камісій уключаныя прадстаўнікі апазыцыйных палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацый.

Непасрэдна ў абласным цэнтры сфармавана 6 акруговых камісій, зь іх у 4 увайшлі вылучэнцы апазыцыйных палітычных партыяў.