Патануў кіраўнік нафтаправода «Дружба»

Аляксей Касьцючэнка, генэральны дырэктар РУП «Гомельтранснафта» «Дружба» ў мінулыя выходныя патануў пад час рыбалкі.

12 ліпеня ён лавіў рыбу на маторнай лодцы на сярэдзіне Дняпра ў Брагінскім раёне. Як паведамляе БелаПАН, у выніку рэзкага манёўру ён выпаў з лодкі і ня змог даплысьці да берагу. Выратавальнікі знайшлі ягонае цела толькі ўвечары ў нядзелю.

А. Касьцючэнка нарадзіўся ў 1943 годзе, «Гомельтранснафтай» кіраваў з 2007 году.