Марадзёрства ў цэнтры Менску <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />
У двары дома нумар 9 па вуліцы Захарава ў Менску (раён плошчы Перамогі) па рашэньні мясцовых уладаў будаўнікі зносяць гаспадарчы будынак, у якім грамадзяне трымаюць свае рэчы.
Жыхары дома паведамілі Свабодзе, што іх пра знос сарая не папярэдзілі, а многія зьехалі на дачы. Таму іх маёмасьць засталася без нагляду і актыўна раскрадваецца невядомымі.