У нядзелю ўвечары міліцыя затрымала актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёма Ластавецкага і Пятра Рузава.
Хлопцаў зьнялі з аўтобуса на беларуска-літоўскай мяжы, калі яны вярталіся зь Вільні. Іх доўга правяралі мытнікі і забралі флэш-карты памяці для праверкі. Пасьля памежнікі выклікалі міліцыю, якая і затрымала хлопцаў ды адвезла іх у пастарунак.