У менскім ізалятары часовага ўтрыманьня па падазрэньні ў датычнасьці да выбуху падчас сьвяточнага канцэрту знаходзяцца чацьвёра былых сяброў “Белага легіёну” — арганізацыі, якая некалькі гадоў таму спыніла сваё існаваньне.
Жонка Ігара Корсака паведаміла, што яе муж, калі яго заўтра, пасьля сканчэньня вызначанага законам 72-гадзіннага тэрміну, не адпусьцяць, распачне галадоўку пратэсту супраць незаконнага затрыманьня.
“Ён прыняў рашэньне, калі яго заўтра ня выпусьцяць, то ён абвяшчае галадоўку. Для яго гэта адзіны сродак паказаць сваю пазыцыю, што невінаватага чалавека затрымалі. Я падтрымліваю ў гэтым свайго мужа. Безумоўна, баюся. Але ён не злачынца. Ён нічога не зрабіў такога, за што яго можна было б затрымаць”.
Былы сябра “Белага легіёну” Віктар Ляшчынскі таксама ўтрымліваецца ў адной з камэр ізалятара. Супрацоўнікі КДБ прыйшлі па яго на працу — на шарыкападшыпнікавы завод. У ягоным пакоі яны зрабілі ператрус.
Міраславу Лазоўскаму сёньня споўнілася 35 гадоў. І якраз сёньня сьледчы паведаміў яму, што ў бліжэйшы час яго на волю ня выпусьцяць. Тэрмін знаходжаньня пад вартай Міраславу працягнулі да 10 сутак. Гэта сьведчыць пра тое, што цягам 72 гадзінаў сьледчым не ўдалося знайсьці доказаў датычнасьці Міраслава да выбуху на сьвяточным канцэрце 4 ліпеня.
Жонка Міраслава Ніна Шыдлоўская ня мела магчымасьці нават перадаць з харчамі кароткай віншавальнай цыдулкі.
Маці Сержука Чыслава перадала свайму сыну харчовую перадачу. Яна прыгадала, што ў 1996 годзе таксама стаяла каля турэмнай брамы, калі яшчэ ня быў узьведзены будынак ізалятара побач са спэцпрыёмнікам. Тады яе сына затрымалі за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху”.
“Пасьля “Чарнобыльскага шляху” яго арыштавалі. Потым яго моцна зьбілі пад Слуцкам. Яго і яшчэ аднаго хлопца зь “Белага легіёну” гналі да Слуцку на чатырох легкавых аўтамабілях. Яны распачалі бойку на станцыі, калі хлопцы выйшлі з аўтобусу, бо ня ведалі, куды ім ехаць. Зацягнулі іх у машыну, завезьлі ў лес і зьбівалі іх там... У яго столькі швоў было! Шэсьць швоў на галаве, адзін над скроньню, адзін над вухам, быў увесь зьбіты. У “Народнай газэце” быў надрукаваны нейкі дакумэнт, падпісаны кіраўніком дзяржавы, пра тое, што “Белы легіён” рыхтаваў дзяржаўны пераварот. Адтуль ногі растуць”.
Віктару Ляшчынскаму, Ігару Корсаку і Сержуку Чыславу таксама могуць працягнуць тэрмін знаходжаньня пад вартай да 10 сутак. За гэты час сьледчыя мусяць знайсьці рэчавыя доказы датычнасьці былых актывістаў моладзевай арганізацыі да выбуху падчас сьвяточнага канцэрту ў ноч з 3 на 4 ліпеня.
У актывіста незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “БУНТ” Антона Койпіша сёньня правялі ператрус, цяпер Антона дапытваюць у сьледчым камітэце.