Такое рашэньне сёньня прыняла Магілёўская абласная прызыўная камісія. Старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта паведаміў Свабодзе, што яму забаранілі прысутнічаць на паседжаньні прызыўной камісіі.
Старшыня камісіі Анатоль Глас запатрабаваў, каб Алесь пакінуў свой мабільны тэлефон у калідоры, а калі той запытаўся, зь якой прычыны, то старшыня камісіі абвазваў яго «сапляком» і выдаліў з памяшканьня. Рашэньне камісіі Алесь атрымаў пасьля завяршэньня паседжаньня. Ён прызнаны годным з нязначнымі абмежаваньнямі.
Алесь Каліта мае захворваньні, паводле якіх прызыўнікоў вызваляюць ад службу ў войску ў мірны час. Раней Магілёўская раённая камісія прызнала яго нягодным да службы з-за дэфэкту сэрца (анэўматычнае выпячваньне міжпрадсэрнай перагародкі памерам 16 мілімэтраў), але абласная камісія накіравала яго на дадатковае абсьледаваньне ў Цэнтральную вайскова-лекарскую камісію ў Менск.
Пасьля абсьледваньня там ступень дэфэкту сэрца была прызнаная істотна меншай -- 5 мілімэтраў.
Алесь Каліта зьбіраецца абскардзіць рашэньне абласной прызыўной камісіі і дыягназ Цэнтральнай вайскова-лекарскай камісіі ў пракуратаруры і судах