Міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў заявіў, што 4-га ліпеня міліцыя знайшла другое выбуховае прыстасаваньне, якое не было выкарыстанае.
Зараз прыстасаваньне абсьледуюць адмыслоўцы, паведаміла БелТА.
“Яно ўтрымлівае шмат сьлядоў, што дае магчымасьці разабрацца ў інцыдэнце”, -- прыводзіць словы міністра дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва.
Дакладнае месца, дзе было знойдзенае другое выбуховае прыстасаваньне, не ўказана.