Партыя БНФ выступіла з заявай у сувязі з выбухам на канцэрце да афіцыйнага сьвята Дня рэспублікі.
Партыя БНФ выказала глыбокае спачуваньне пацярпелым у выніку выбуху ў Менску ў ноч на 4 ліпеня, а таксама ўдзячнасьць супрацоўнікам міліцыі і мэдыкам, якія рабілі што маглі, каб дапамагчы параненым.
«Мы рашуча асуджаем злачынства, скіраванае супраць мірных бесклапотных людзей. Ня ведаем, хто яго зрабіў і зь якімі мэтамі, але перакананыя: толькі нехта бясконца далёкі ад прынцыпаў чалавечнасьці, хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, любові да беларускага народу і сваёй краіны мог заплянаваць і ўчыніць такое дзікунства", - гаворыцца ў заяве.
"Такога роду злачынствы дагэтуль не былі характэрныя для Беларусі. Мы настойліва раім уладзе надалей лепей дбаць пра бясьпеку людзей, якіх сама ж яна і зьбірае. І папярэджваем, што з боку ўлады было б вялікай памылкай паспрабаваць скарыстаць гэтую вартую безумоўнага асуджэньня падзею ў мэтах далейшага абмежаваньня свабоды й дэмакратыі ды барацьбы з палітычнымі апанэнтамі».