Пабачыць будынак ратушы і ўрачыстасьць з нагоды яе адкрыцьця прыйшлі некалькі тысяч магілёўцаў. Але, як выявілася, ня кожны ахвочы меў такую магчымасьць.
Непадалёк ад Савецкай плошчы, дзе знаходзіцца ратуша, затрымалі восем моладзевых актывістаў. Яны былі апранутыя ў майкі з надпісам “Жыве Беларусь”. Паводле адной з затрыманых, Тацяны Буланавай, міліцыянты без тлумачэньня прычынаў загадалі моладзі прайсьці ў міліцэйскі “аўтобус”, а потым даставілі ў Ленінскі раённы аддзел міліцыі.
У міліцыі актывісты, сярод якіх быў непаўналетні трынаццацігадовы хлопец, прабылі больш за тры гадзіны. Тацяна Буланава кажа, што прычынай затрыманьня сталіся менавіта майкі зь бел-чырвона-белым сьцягам і словамі “Жыве Беларусь”: Акрамя Тацяны Буланавай затрымалі яшчэ Расьціслава Панкратава, Яўгена Чарначэнку, Станіслава Сінакосава, Алега Філатава, Паўла Варашылава, Паўла Давыдава, трынаццацігадовага Антона Станкевіча.
“Яны так і сказалі, што нам не падабаюцца вашы майкі. У аддзеле міліцыі, калі нас даставілі, нам сказалі, што мы затрыманыя да высьвятленьня нашых асобаў. Таксама нам сказалі прычыну затрыманьня. Сказалі, што мы нібыта распаўсюджвалі друкаваную прадукцыю агітацыйную, аднак ніводнай улёткі ў мяне не знайшлі”.
Пасьля складаньня пратаколаў, затрыманьня і агляду асабістых рэчаў актывістаў выпусьцілі.
У адбудаваны будынак Магілёўскай ратушы сёньня нікога, акрамя ўдзельнікаў урачыстасьці, не пускалі. Там яшчэ ня скончылі аздабляць інтэр’ер.
Ратуша, як кажа магілёўскі гісторык, дэпутат гарсавету Аляксандар Агееў, аднаўлялася паводле будаўнічых накідаў васямнаццатага стагодзьдзя:
“Быў абраны менавіта канец васямнаццатага стагодзьдзя, зь якога вядомыя больш-менш дакладныя малюнкі, а потым яшчэ й фотаздымкі, калі істотна яна яшчэ не была зьменена. Аднак яна ўсё ж адрозьніваецца ад таго барокнага, заможнага выгляду, які быў”.
Стары будынак ратушы ўзьвялі ў 1681 годзе. У ім засядаў магістрат — орган мясцовага самакіраваньня. У адбудаванай ратушы разьмесьціцца музэй гісторыі Магілёва і, магчыма, органы гарсавету. Плянуецца, што менавіта ў ратушы гарсавет будзе праводзіць свае пасяджэньні і важныя гарадзкія цырымоніі.
На адкрыцьці ратушы згадвалі караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя, які надаў Магілёву ў 1577 годзе прывілей на гарадзкое самакіраваньне — магдэбурскае права. Акторы, якія прадстаўлялі на ўрачыстасьці Баторыя й будаўнікоў ратушы, гаварылі па-беларуску.
У прамове з нагоды адкрыцьця ратушы старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Барыс Батура назваў адбудову ратушы перамогай гістарычнай справядлівасьці:
“Мы зьяўляемся сьведкамі перамогі гістарычнай справядлівасьці. Пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў бясплённых размоваў пра неабходнасьць аднаўленьня ратушы было нарэшце прынятае цьвёрдае рашэньне вярнуць людзям гэтую гісторыка-культурную каштоўнасьць”.
Рашэньне пра адбудову ратушы гарвыканкам прыняў летась, у пяцідзясятую гадавіну яе зьнішчэньня. Аднавіць магілёўскую ратушу зьбіраліся яшчэ напачатку 1990-х гадоў. Тады гарвыканкамам кіраваў першы дэмакратычна абраны старшыня Сяргей Габрусеў. 23 траўня 1992 году адбылася сымбалічная закладка першага каменя ў падмурак ратушы. Тады, аднак, справа далей не пайшла.
Летась група грамадзкіх і партыйных актывістаў сабрала 1000 подпісаў за аднаўленьне ратушы. Подпісы перадалі асабіста ў рукі старшыні гарвыканкаму Віктару Шорыкаву.
Першую драўляную магілёўскую ратушу пабудавалі ў 1578 годзе. У 1679 годзе пачалі ўзводзіць мураваны будынак. Яго дакончылі ў 1692 годзе. Да 1917 году ў гэтым будынку засядалі гарадзкі магістрат і гарадзкая дума. Ад трэцяга жніўня 1926 году ратуша як помнік архітэктуры знаходзілася пад абаронай дзяржавы. Пасьля другой усясьветнай вайны пашкоджаную ратушу меліся былі аднавіць. Але ўлетку 1957 году яе ўзарвалі.