“У гісторыі Беларусі роля жанчын большая, чым дзе”

Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня Ўладзімер Арлоў прапанаваў журналістам Свабоды падрыхтаваць перадачу на тэму “Беларуская жанчына: гісторыя, сучаснасьць, будучыня”. Яна прагучыць у пятніцу.
Арлоў: “Пабываўшы ў некалькіх дзясятках краінаў, я пераканаўся: беларускі – самыя прыгожыя й чароўныя.
Але сёньня нашым жанчынам нялёгка. Яны жывуць у несвабоднай краіне. Дзе за свае перакананьні можна ня толькі пазбавіцца працы, а нават апынуцца ў няволі.
І ўсё ж нашыя сяброўкі ведаюць, што ў іх ёсьць свая краіна, будучыня якой найперш залежыць ад іх саміх.
Нашыя жанчыны таленавіта сьцьвярджаюць сябе ў творчасьці і навуцы, у палітыцы і ў спорце.
Яны таленавіта кахаюць нас і таленавіта выхоўваюць нашых дзяцей. Яны натхняюць нас на самыя лепшыя справы і ўчынкі.
Асаблівыя словы падзякі й падтрымкі я хачу сказаць сёньня мацяркам, жонкам, каханым зьніклых беларускіх палітыкаў і сёньняшніх палітвязьняў.
“Чаго хоча жанчына, таго хоча Бог”, – кажа прыказка.
Беларускія жанчыны хочуць, каб іхнія дзеці жылі ў вольнай, дэмакратычнай, заможнай і шчасьлівай краіне”.
Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня Ўладзімер Арлоў закончыў гістфак БДУ, працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура». Аўтар больш як трыццаці кнігаў прозы, эсэістыкі й паэзіі.
"Таямніцы полацкай гісторыі" і "Дзесяць вякоў беларускай гісторыі" (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай "Наша Ніва".
Днямі яму ўручылі прэмію імя Васіля Быкава «За свабоду думкі».