Ліпень, Асіповіцкі раён. Эфір 17 чэрвеня
Я стаю на чыстай, каб не сказаць вылізанай, плошчы мястэчка Ліпень. Па яркім фасадзе сельсавету, бэтоннай плітцы тратуару і вясёлых фарбах платоў відаць, што ў Ліпень прыйшоў новы дзень. Імя якому “аграгарадок”. Але ва ўзорна-паказальную карцінку не зусім упісваецца будынак Дома культуры. Цагляны, на ўзвышшы, перад вялікім сквэрам, які калісьці быў кірмашовым пляцам. У клюбе ўгадваецца зьнявечаная царква. Тацяна Стэльмашонак, 80-гадовая старажылка Ліпеня, жыве якраз насупраць былога храму. Згорбленая старая з сумам пазірае на вясёлкавую рэчаіснасьць навокал. І лічыць, што без царквы — не жыцьцё.
Тацяна: “Царквы няма. А трэба, каб была. Царква ёсьць, вунь там далёка, нейкая халупачка невялікая. Неяк жа была царква на плошчы ў нас. Вянчаліся тут, і ўсё на сьвеце”.
Карэспандэнт: “А вы памятаеце яе?”
Тацяна: “Зрабілі клюб. Здымалі крыжы. Нейкі Іван Іванавіч быў. Людзі клялі яго, дык ён і памёр. Прымусілі яго крыжы гэтыя здымаць. Гэта даўно было”.
Карэспандэнт: “У трыццатыя?”
Тацяна: “Так”.
Карэспандэнт: “А раней Ліпень называўся...”
Тацяна: “Халуі. Калі яшчэ пан быў тут. Наймаў рабочых. Былі халуі ў пана. Ну, а як пана ня стала, дык зрабілі Ліпень. Мястэчка было Ліпень. А цяпер хочуць зрабіць нейкі аграгарадок”.
Карэспандэнт: “А суседнія вёскі не абзываліся на вас?”
Тацяна: “Не, людзі тут харошыя. І старшыня някепская. Грошаў не адпускаюць. Што яна можа зрабіць?”
Так. Да 1920 году, у ліпені якога адбыўся наступ Чырвонай Арміі на палякаў, мястэчка мела такую прыніжальную назву. Згодна зь легендай, у часы прыгоннага права багаты пан выселіў на пустэльны бераг Сьвіслачы тры сялянскія сям'і, каб яны абслугоўвалі панскіх гасьцей. Месца, дзе яны пабудаваліся, людзі сталі называць за іхні горды характар Сакаліны Кут. Але пан загадаў пад страхам пакараньня называць паселішча Халуямі.
Але, што мяне ўразіла, нават гэтую абразьлівую назву жыхары перайначылі да непазнавальнасьці. Вось яшчэ адна пэнсіянэрка, народжаная ўжо ў Ліпені, даводзіць мне, што ніякіх Халуёў не было.
Карэспандэнт: “Раней жа вёска мела назву “Халуі?”
Старая: “Хола. Холы. Нехта ўжо зусім падтаптаў пад ногі”.
Найстарэйшы ліпенец Віталь Бродзкі, 90-гадовы сівы прыгажун, вельмі падобны да артыста Зіновія Герта, тлумачыць мне, адкуль узялася гэтае “Хола”.
Віталь: “Халуй” — то па-польску націск ставілі на першым складзе. “ХОлуі”. Чалавек прыгнечаны”.
Карэспандэнт: “А гэта ніяк не адбілася на характары ліпеньцаў — такая назва?”
Віталь: “Нічога. Так людзі прывыклі. “Куды ты едзеш?” — “У Холуі”. “Дзе ты быў?” — “У Холуях”. А пасьля перайменавалі. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі.”
Падцягнуты, у клятчастых нагавіцах, сівы сьвецкі леў Бродзкі — сапраўдны беларускі местачковец. Сын двух народаў. Назіраць, як Бродзкі ідзе па местачковай вуліцы — эстэтычнае задавальненьне. У кожным руху — годнасьць гаспадара і адначасова мудрая яўрэйская пачцівасьць. Як асірацеюць нашы мястэчкі з адыходам такіх вось “магіканаў”! Ні за што б ня даў спадару Віталю 90 гадоў.
Карэспандэнт: “Як вам удаецца трымаць такую форму? Вы выглядаеце на 70 зь невялічкім”.
Віталь: “Нічога, так сабе. У шахматах удзельнічаў. Ва ўсякіх турнірах. І красворды складаю. Больш за сто красвордаў склаў”.
Усё жыцьцё спадар Бродзкі вучыў дзяцей у ліпеньскай школе дакладным навукам. Але прага ўражаньняў ганяла ліпеньскага выкладчыка па ўсім былым Саюзе.
Віталь: “На месцы гібелі Пушкіна быў, Лермантава. У Тбілісі быў. У Грузіі. Грыбаедава там наведаў. Ну, адным словам, траціў грошы, як было”.
Забіраўся Бродзкі і за палярнае кола.
Віталь: “Тында нічога. Месца ўзгорыстае. Нават грыбы расьлі на камянях”.
Карэспандэнт: “А што вас загнала ажно ў Тынду?”
Віталь: “Ну, прачытаў, што зацьменьне поўнае будзе відаць адно ў Тындзе. Унуку хацелася паказаць гэта. Праехаць трохі. Ну і паехаў”.
Карэспандэнт: “А вы не былі за мяжой?”
Віталь: “А як жа, у Германіі”.
Карэспандэнт: “Гэта ў якіх гадах?”
Віталь: “Сорак чацьверты, сорак пяты”.
На зьмену спрадвечнаму беларускаму мястэчку ідзе мала зразумелы аграгарадок. Уся традыцыя якога, падобна што, палягае ў бэтоннай плітачцы і аднолькавых платах. Старшыня Ліпеньскага сельсавету Надзея Цяхнук — палкая прыхільніца аграгарадка як новай сацыяльнай зьявы.
Надзея: “Мы за гэты час адкрылі два дзіцячыя садкі. Нават месцаў не хапае”.
Карэспандэнт: “Гэта што? У вас з дэмаграфіяй усё ў парадку?”
Надзея: “Прынамсі, цьфу-цьфу-цьфу. Калі на тэрыторыі савета год назад пражывала 1643, то ў гэтым годзе 1650! Ёсьць каму жыць, ёсьць каму працаваць. І як бы ні гаварылі, а разумны падыход прэзыдэнта. Што пачалі будаваць аграгарадкі.”
Карэспандэнт: “Гэта плюс?”
Надзея: “Вельмі вялікі плюс. Дарогі робяцца. Паглядзіце, Дом культуры. Там цудоўна ўнутры. Наша амбуляторыя, школа. Усё робіцца, толькі працуй. У аддаленых вёсках хто застаецца? Толькі пэнсіянэры. А моладзь выяжджае ў вялікія гарады. Усе намагаюцца недзе ў цэнтар. А ў цэнтры што? Школа ў нас цудоўная. Дзіцячы сад ёсьць. АСБ “Беларусбанк” ёсьць, аптэка ёсьць, амбуляторыя ёсьць. Зубны ўрач. Новую апаратуру нам паставілі. Яно сапраўды гэта ёсьць”.
У адным са спадарыняй старшынёй можна пагадзіцца. Калі б не аграгарадковае жытло, моладзь тут затрымаць было б вельмі праблематычна. Але давайце пагамонім са шчасьлівым уладальнікам новага дамка, электрыкам Віктарам. Чамусьці ўсе гэтыя дамкі будуюцца на самых нязручных і непрыстасаваных для жытла месцах. Ледзь не на балоце. У двары ў Віктара і на вуліцы каля дома стаіць адвечная лужына. Каб зайсьці ў хату, трэба паскакаць па купінах. Каштуе дом сто шэсьць мільёнаў.
Карэспандэнт: “Вы задаволены?”
Віктар: “Неадназначнае пытаньне. Калі нічога няма і гэта далі, тады някепска. А калі ўжо даваць за 106 мільёнаў дом... Я лічу, што за 106 мільёнаў можна было і пад’яздныя шляхі зрабіць, і платы”
Віктар ласкава запрашае ў хату.
Віктар: “Эканомілі на ўсім. Сантэхніка самая танная. Вады не было год у нас. Далі ваду, пачалі ламацца краны. Падлогу рабілі хлопцы з сур’ёзных арганізацый. Сьцены рабілі “хімікі”. Па дробязі калі браць, то ўсю брыгаду расстрэл чатыры разы ў роўных месцах”.
Карэспандэнт: “Але гэта ўсё даецца бясплатна”.
Віктар: “Айн, цвай, паліцай. Бясплатна — гэта калі далі і аддалі. А гэта жытло службовае. Я ў яго ўкладаю свае грошы, свой час, сваю працу”.
Карэспандэнт: “Яно ў прынцыпе вам ва ўласнасьць адыдзе калі-небудзь ці не?”
Віктар: “Такога прынцыпу пакуль што ня вынайдзена беларускімі фізыкамі”.
Дык чаго тут болей? Халуёў ці Сакалінага Кута? Каля крамы мужыкі п’юць піва і гамоняць за жыцьцё. Ані ў позірках, ані ў паставах няма нічога халуйскага. А вось палёт думак сапраўды сакаліны. Спадар “падшафэ” гадоў пяцідзесяці ўразіў вашага пакорнага слугу глябальнасьцю свайго мысьленьня.
Мужык: “Зараз зямлі бяры, хоць ж*** еж. Няма каму працаваць. Белая раса будзе адміраць, а жоўтая возьме перавагу. Аграгарадкі — гэта стварыць бачнасьць. Прыехаў журналіст Іваноў, Пятроў з Расеі: глядзі, як мы прыгожа, б***, жывем. У Расіі, Пуцін-Распуцін, хаця ім алігархі, б***, камандуюць. Яны абакралі народ. Які галадаў. Чаму адмірае гэтая раса? Зараз кітайцы запаланілі ўсё да Урала. Хай яны падумаюць, хто на іх будзе працаваць. Вы ведаеце, ГУЛаг як перакладаецца?”
Карэспандэнт: “Галоўнае ўпраўленьне лягераў”.
Мужык: “Гасударствам упраўляе Лукашэнка Аляксандар Грыгор’евіч”,
Прызнаюся, такую расшыфроўку вядомай абрэвіятуры я пачуў упершыню. Калі праз гады паўстане пытаньне пра вяртаньне гістарычнай назвы Ліпеню, дык ніякіх Халуёў быць ня можа. Толькі Сакаліны Кут.