Мэтадоляг, спэцыяліст у галіне адукацыі Ўладзімер Мацкевіч мяркуе, што існуючая сыстэма цэнтральнага тэставаньня вельмі недасканалая, і ад яе варта адмовіцца на карысьць свабоднага запісу студэнтаў у ВНУ.
“Гэтыя тэсты не прайшлі пэўнай экспэртызы, не прадпрынятыя адпаведныя захады, каб прывесьці пытаньні гэтых тэстаў у адпаведнасьць са школьнымі праграмамі. На сёньня школы не рыхтуюць да тэставаньня, і таму большасьць школьнікаў павінна зьвяртацца да рэпэтытараў”.
На думку спадара Мацкевіча, тэставаньне паказала брак камунікацыяў паміж рознымі падразьдзяленьні аднаго ведамства – Мінадукацыі. Аналітыкі гаварылі і пісалі пра гэта даўно, але да іх не прыслухаліся.
“Думаю, што ў наступныя два гады усё будзе значна складаней. Тады будзе блытаніна з праграмамі ў сувязі са скасаваньнем 12-годкі. У некаторых школах прапушчаныя цэлыя клясы і скасаваныя пэўныя курсы... Гэта будзе трагедыя дзяцей, якая запраграмаваная памылкамі кіраўніцтва Мінадукацыі”.
Спадар Мацкевіч скептычна ставіцца і да саміх тэстаў як спосабу вызначэньня якасьці ведаў.
“Ідэя тэставаньня ведаў вельмі спрэчная. У ЗША тэсты выкарыстоўваюцца з 1920-х гадоў, шмат пакаленьняў школьнікаў прайшлі праз гэта. Але ў 1970-х гадах там пачалася хваля пратэстаў супраць тэставай сыстэмы, і некаторыя штаты іх скасавалі, забаранілі іх як неадпаведныя пра вам чалавека і недасканалыя. Яшчэ ні адзін тэст ня зроблены так, каб ён меў 100-адсоткавую даставернасьць. Складаныя тэсты дакладныя толькі на 75—80 адсоткаў”.
Хаця спара Мацкевіч прызнаў, што тэсты маюць і перавагі як больш аб’ектыўныя і незалежныя ад густу і стаўленьня выкладчыкаў.
Сам Уладзімер Мацкевіч раіў бы Беларусі далучыцца да сучасных сусьветных тэндэнцый у гэтай галіне:
“Было б дастаткова прымаць усіх жадаючых у ВНУ, а конкурсныя іспыты праводзіць толькі ў найбольш прэстыжных ВНУ. Ва ўсе астатнія прымаюць па выніках конкурсу атэстатаў, а адсеў рабіць па выніках першага-другога году навучаньня”.