Сёньня з раніцы актывісты Аб’яднаных дэмакратычных сілаў панесьлі ў аблвыканкамы дакумэнты на сваіх прадстаўнікоў, вылучаных у склад акруговых выбарчых камісіяў.
У адрозьненьне ад папярэдніх парлямэнцкіх выбараў, апазыцыянэры гэтым разам пачалі дзейнічаць, не марудзячы.
Сяргей Абразоўскі, першы сакратар Менскага абкаму партыі камуністаў Беларускай, сказаў “Свабодзе”, што прыйшоў у аблвыканкам, калі на гадзіньніку была яшчэ безь пяці восьмая раніцы. Пакуль шукаў, хто будзе прымаць дакумэнты, ля аргаддзелу ўтварылася чарга:
“Малады чалавек са значком БРСМ. І ён адразу першым хуценька падае паперы. А я кажу: “Прабачце, малады чалавек, але ж ёсьць чарга”. А ён адказвае, што вы дзесьці хадзілі. Я пагаджаюся, што хадзіў, але хадзіў высьвятляць, хто і дзе будзе рэгістраваць дакумэнты.
Але тут падышоў начальнік аргаддзелу. Ён узяў мае паперы, прагледзеў, аддаў сакратару, каб зарэгістраваць. І іх зарэгістравалі пад нумарамі 1-3, паколькі мы падавалі сьпіс на тры выбарчыя камісіі”.
Я пацікавіўся ў Сяргея Абразоўскага, якія шанцы, на яго думку, у прадстаўнікоў дэмсілаў патрапіць у склад камісіяў?
“Калі сакратарка сказала мне: “Ну ўсё, я вашых запісала”, я ёй сказаў: “Не, прабачце, дайце я пастаўлю свой подпіс”. І я расьпісаўся насупраць прозьвішчаў нашых кандыдатаў. Так што я ня ведаю, калі ня ўключаць, дык гэта ўжо будзе поўная сваволя”.
Усяго Партыя камуністаў Беларуская вылучыла ў акруговыя камісіі 18 кандыдатаў. Іх прозьвішчы зацьвердзілі на партыйным пленуме, які адбыўся 29 чэрвеня. Усе яны ўваходзяць у адзіны сьпіс кандыдатаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Сакратар ЦК Валеры Ўхналёў кажа, што іх аб’ядноўвае жаданьне зьмяніць сытуацыю ў краіне:
“Гэта людзі, якія ня будуць сядзець у камісіі толькі дзеля таго, каб падымаць і апускаць руку. Яны будуць адстойваць інтарэсы Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. І яны могуць гэта рабіць, бо ўсе яны не адзін раз удзельнічалі ў выбарчых кампаніях розных роўняў. Яны ў свой час ачольвалі і акруговыя, і ўчастковыя камісіі. Гэта былыя кіраўнікі раёнаў. Гэта вельмі дасьведчаныя людзі”.
Больш за 40 кандыдатаў у акруговыя камісіі вылучыла Аб’яднаная грамадзянская партыя. Сярод іх многія вядомыя асобы: напрыклад, Аляксандар Сасноў, Павал Казлоўскі, Анатоль Паўлаў ды іншыя.
Сяргей Абразоўскі, першы сакратар Менскага абкаму партыі камуністаў Беларускай, сказаў “Свабодзе”, што прыйшоў у аблвыканкам, калі на гадзіньніку была яшчэ безь пяці восьмая раніцы. Пакуль шукаў, хто будзе прымаць дакумэнты, ля аргаддзелу ўтварылася чарга:
“Малады чалавек са значком БРСМ. І ён адразу першым хуценька падае паперы. А я кажу: “Прабачце, малады чалавек, але ж ёсьць чарга”. А ён адказвае, што вы дзесьці хадзілі. Я пагаджаюся, што хадзіў, але хадзіў высьвятляць, хто і дзе будзе рэгістраваць дакумэнты.
Але тут падышоў начальнік аргаддзелу. Ён узяў мае паперы, прагледзеў, аддаў сакратару, каб зарэгістраваць. І іх зарэгістравалі пад нумарамі 1-3, паколькі мы падавалі сьпіс на тры выбарчыя камісіі”.
Я пацікавіўся ў Сяргея Абразоўскага, якія шанцы, на яго думку, у прадстаўнікоў дэмсілаў патрапіць у склад камісіяў?
“Калі сакратарка сказала мне: “Ну ўсё, я вашых запісала”, я ёй сказаў: “Не, прабачце, дайце я пастаўлю свой подпіс”. І я расьпісаўся насупраць прозьвішчаў нашых кандыдатаў. Так што я ня ведаю, калі ня ўключаць, дык гэта ўжо будзе поўная сваволя”.
Усяго Партыя камуністаў Беларуская вылучыла ў акруговыя камісіі 18 кандыдатаў. Іх прозьвішчы зацьвердзілі на партыйным пленуме, які адбыўся 29 чэрвеня. Усе яны ўваходзяць у адзіны сьпіс кандыдатаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Сакратар ЦК Валеры Ўхналёў кажа, што іх аб’ядноўвае жаданьне зьмяніць сытуацыю ў краіне:
Гэта людзі, якія ня будуць сядзець у камісіі толькі дзеля таго, каб падымаць і апускаць руку