Кожны дзень на працягу месяца ў эфіры Свабоды гучалі быкаўскія радкі ў выкананьні вядомых людзей Беларусі.
Мы распачалі чытаньне голасам роднай сястры Васіля Ўладзімервіча Валянціны і сёньня завяршаем яго выступам Алеся Пашкевіча, старшыні Союзу беларускіх пісьменьнікаў, рэдактара чатырнаццацітомнага збору твораў Быкава.
Быкаўскія тэксты ў эфіры “Свабоды” чыталі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, заснавальнік Беларускага Наронага Фронту Зянон Пазьняк, першы кіраўнік адноўленай беларускай дзяржавы Станіслаў Шушкевіч, амбасадар Ізраілю Зэеў Бен Ар’е і амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан, паэты Вальжына Морт і Андрэй Хадановіч, Генадзь Бураўкін і Сяргей Законьнікаў, празаікі Барыс Пятровіч і Альгерд Бахарэвіч, мастак Аляксей Марачкін, дырэктар грамадзкага музэю Быкава ў Горадні Мікалай Мельнікаў, моладзевыя актывісты Павал Севярынец і Наста Палажанка, лідэр гурту Н.Р.М. Лявон Вольскі, крытык Міхась Тычына, перакладчык Валяньцін Тарас – усяго тры дзясяткі асобаў, якія добра вядомыя ў Беларусі сваёй творчасьцю ці сваёй грамадзкай дзейнасьцю.
Рэдакцыя Свабоды, за рэдкім выключэньнем, не прапаноўвала тэксты – выбар быў за ўдзельнікамі, і часта гэты выбар быў нечаканы. Прагучалі практычна ўсе быкаўскія жанры – урыўкі з аповесьцяў, апавяданьняў, прыпавесьці, мэмуарыстыка, публіцыстыка і нават – фрагмэнт выступу на зьезьдзе Саюзу пісьменьнікаў. Кожны знайшоў для самога сябе нешта найбольш блізкае ці, на ягоную думку, актуальнае для грамадзтва. І гэта сьведчыць, што слова Быкава – не састарэла, і слушна казалі некаторыя ўдзельнікі чытаньня, што ўсе мы яшчэ на дарозе да разуменьня творчасьці Быкава, ягоных ідэяў і ягонага духоўнага запавету.
Напачатку месяца мы зьвярнуліся слухачоў з прапановай сказаць: а што б яны выбралі з быкаўскай спадчыны для чытаньня перад мікрафонам Свабоды? Мы атрымалі адказы на Іінтрнэт-форуме Свабоды, і тыя, хто напісаў нам, як і кожны са слухачоў Свабоды ці наведнікаў нашага вэбсайту, мае шанец прачытаць урывак з улюбёнага твору Васіля Быкава ў будучым годзе, калі будзе адзнчацца 85-годзьдзе з дня нараджэньня Быкава. І, канешне, чытаць Быкава перад мікрафонам Свабоды будуць літаратары, палітыкі, мастакі, сябры пісьменьніка.
У эфіры ўпершыню прагучала і аўтарскае чытаньне прыпвесьці “Жах”. У архіве Свабоды і ў сямейным архіве Быкава, якім апякуецца жонка пісьменьніка Ірына Міхайлаўна, ёсьць запісы голасу Быкава, якія яшчэ не гучалі і якія абавязкова прагучаць.
Прачытаньне Быкава – наперадзе.