Сёньня верхняя палата Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліла законапраект аб сродках масавай інфармацыі.
Тым самым ігнараваны заклік Прадстаўніка АБСЭ ў пытаньнях свабоды мэдыяў не прымаць законапраект.
Тры дні таму Міклаш Харашці, Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды мэдыяў, заклікаў верхнюю палату не прымаць законапраект, які можа яшчэ болей абмежаваць свабоду мэдыяў у Беларусі. Прынамсі, спадар Харашці адзначаў:
“На жаль, насупраць чаканьням у Беларусі і за яе межамі, дадзены праект усталёўвае новыя перашкоды на шляху разьвіцьця свабодных СМІ ў краіне”.
Дзейнае беларускае заканадаўства не дазваляе Савету Рэспублікі ўносіць зьмены ў законапраект, які паступае з Палаты прадстаўнікоў. Але яно дазваяляе вяртаць законапраект у Палату на дапрацоўку. Такое, хаця і вельмі рэдка, здараецца. Прыкладам, на апошняй сэсіі аддзін такі выпадак зафіксаваны.
Цяпер законапраект аб СМІ перадаецца кіраўніку дзяржавы. Калі Аляксанадар Лукашэнка яго падпіша, дык закон пачне дзейнічаць праз шэсьць месяцаў з моманту яго публікацыі ў друку.