Вядомы віцебскі апазацыянэр прапануе стварыць Музэй беларускага супраціву.
Спадар Хамайда кажа, што першы экспанат, які ён гатовы ахвяраваць такому музэю, — гэта статуэтка “Звон Свабоды”, якую яму даручылі перадаць легендарнаму Мірону за ўдзел у агульнанацыянальнай дыктоўцы.
Пакуль музэя няма, статуэтка будзе экспанавацца каля так званага “Сіняга дому” ў Віцебску — дому № 28 па вуліцы Леніна, дзе Барыс Хамайда распаўсюджвае незалежную прэсу. Апазыцыянэр упершыню выставіў яе сёньня на ўсеагульны агляд і тлумачыў цікаўным мінакам, што гэта за ўзнагарода і чаму ёй уганараваны легендарны Мірон, які, паводле надпісу на падстаўцы, “узьняў беларускую мову на недасяжную вышыню”.
Паводле Барыса Хамайды, які цьвердзіць, што мае адпаведную інфармацыю з вартых даверу крыніц, агульнанацыянальную дыктоўку Мірон пісаў 14 траўня пад дыктафонны запіс на даху 16-павярховага дому на плошчы Перамогі. Паставіўшы апошнюю кропку, ён вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг да ўгодкаў рэфэрэндуму 1995 году — на знак пратэсту супраць таго, што пасьля яго значна звузілася сфэра ўжытку беларускае мовы.