У Менскім гарвыканкаме перакананыя, што дом на вуліцы Гамарніка, вакол якога ідуць спрэчкі, будуецца законна, у адпаведнасьці з існуючымі нарматывамі.
Гаворыць Марыя Бушук, начальніца аддзелу горадабудаўнічага плянаваньня Камітэту архітэктуры і будаўніцтва Менскага гарвыканкама:
“Гэта сталіца, гэта іншая шчыльнасьць забудовы ў горадзе. А людзям, якія ня хочуць ў такіх умовах жыць, трэба выбіраць іншыя спосабы пратэсту... Вы жывяце ня ў Пухавічах, а ў сталіцы краіны Менску, горада, які адносіцца да буйнейшых, дзе дзейнічаюць іншыя нормы”.
Спадарыня Бушук гэтак пракамэнтавала факт, калі на вуліцы Гамарніка мясцовыя жыхары клаліся пад колы будаўнічай тэхнікі, каб не дапусьціць узьвядзеньня на месцы дзіцячай пляцоўкі шматпавярховіка:
“Калі мы дапускаем да гэтага, то няхай ляжаць... Для гэтага існуюць адміністратыўныя службы ў раёне, тая ж міліцыя. Калі гэтыя жыльцы не плацяць за гэтую зямлю, гэта зямля гарадзкая, то як яны будуць там класьціся пад колы?”