У вёсцы Бычкі Вушацкага раёну адбылося ўручэньне ўзнагароды “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава, заснаванай ствараным рухам “За Свабоду” пад кіраўніцтвам Аляксандра Мілінкевіча.
Менавіта там, у Бычках, падчас леташняга сьвяткаваньня дня нараджэньня Васіля Быкава Аляксандар Мілінкевіч гэтую прэмію анансаваў. А сёлета яе атрымалі першыя тры ляўрэаты, якія былі вызначаныя рэйтынгавым галасаваньнем адмысловага журы.
У склад журы, якое вызначала сёлетніх лаўрэатаў і складалася з 30-ці чалавек, былі запрошаныя вядомыя беларускія літаратары, грамадзкія дзеячы Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Адам Мальдзіс, Сьвятлана Алексіевіч, Івонка Сурвіла, Лявон Баршчэўскі, Аляксандар Лукашук, Сяргей Навумчык, Аляксей Марачкін і іншыя вядомыя асобы.
Прэмію імя Васіля Быкава атрымалі Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў і Павал Севярынец. Ляўрэатам прэміі ўручылі статуэткі “За свабоду думкі”, аўтарства скульптара Віктара Копача і памятныя дыплёмы.
Сёлета ляўрэатаў трое, а ў наступныя гады, паводле заснавальнікаў прэміі, будуць уганароўваць аднаго ляўрэата.
Заснавальнікі вырашылі, што прэміяй будуць узнагароджваць тых, хто праявіў сябе грамадзкай і творчай дзейнасьцю на карысьць Беларусі і Свабоды.
Уручаючы прэмію сёлета, Аляксандар Мілінкевіч падкрэсьліў, што для будучых ляўрэатаў няма ніякіх абмежаваньняў паводле роду дзейнасьці: уганараваныя могуць быць і музыкі, і літаратары, і географы, і матэматыкі, і грамадзкія дзеячы. Паводле Мілінкевіча, гэта прэмія для тых людзей, хто сваёй дзейнасьцю і прыкладам “спрыяе стварэньню незалежнай беларускай супольнасьці і вяртаньню Беларусі ў эўрапейскую сям’ю”.
На ўручэньне прэміі ў Бычкі зьехаліся больш за сто чалавек – Валянціна Быкава, сястра знакамітага пісьменьніка, палітыкі, дзеячы мастацтва, дэмакратычныя актывісты і прыхільнікі творчасьці Васіля Быкава. Прыехала і мясцовае начальства: намесьніца старшыні Вушацкага райвыканкаму Вольга Карчэўская.
Прысутнасьць прадстаўніцы ўладаў аказалася зьвязанай з інцыдэнтам, які здарыўся пры канцы імпрэзы. Чыноўніца прыгразіла звальненьнем наглядчыцы мемарыяльнага быкаўскага музэю Антаніне Быкавай – за тое, што яна нібыта не прадавала білеты сёньняшнім наведнікам. Спадарыня Антаніна, удава малодшага брата пісьменьніка, лічыць, што гэта несправдліва: прысутныя ня толькі здалі грошы на квіткі, але й ахвяравалі дадатковыя сродкі на разьвіцьцё музэю. А пазыцыю намесьніцы старшыні райвыканкаму яна назвала праявай непавагі да пісьменьніка-земляка і да тых, хто сабраўся сёньня на ягонай малой радзіме.
Дарэчы, за прысутнымі ўвесь час назіралі міліцыянты, якія зьехаліся ў Бычкі з самае раніцы, і цягам імпрэзы усіх здымаў на відэакамэру міліцэйскі апэратар у цывільным.