Беларускія ўлады дазволілі амэрыканскаму доктару агледзець свайго суайчыньніка адваката Эмануіла Зэльцэра, якога зь сярэдзіны сакавіка трымаюць у турме КДБ — “амэрыканцы"
26 чэрвеня Эмануіла Зэльцэра ў ізалятары КДБ агледзеў амэрыканскі лекар, якому ўлады Беларусі адмыслова дазволілі прыехаць у краіну, каб агледзець арыштанта. Пра некаторыя падрабязнасьці гэтага агляду паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка, які ў другой палове дня таксама наведаў Зэльцэра:
“Канчатковыя высновы ён зробіць пазьней у пісьмовым выглядзе. Мне ўрач казаў пасьля агляду, што калі яму не даваць лекаў, якія ён раней прымаў і якіх яму не даюць, то ягоны стан будзе пагаршацца і нават можа прывесьці да сьмерці. Яшчэ ён сказаў, што частка лекаў, якія яму тут даюць, правакуе іншыя хваробы. Гэта доктар казаў мне ў прысутнасьці прадстаўніка амбасады ЗША. Сьледчага доктар папярэдзіў, што канчатковыя высновы ён дашле пазьней”.
Адвакат Зьміцер Гарачка не назваў прозьвішча доктара, які агледзеў ягонага падабароннага. “Ён прасіў пакуль не называць яго імя”, — сказаў адвакат. Паводле Зьмітра Гарачкі, гэта “незалежны доктар, які раней не лячыў Эмануіла Зэльцэра і нават ніколі яго ня бачыў”.
У амбасадзе ЗША пацьвердзілі, што ў турме КДБ адбылася сустрэча амэрыканскага доктара і супрацоўніка амбасады ЗША ў Беларусі з Эмануілам Зэльцэрам.
Нагадаем, 12 сакавіка ў менскім аэрапорце быў затрыманы адвакат з ЗША Эмануіл Зэльцэр, які прыляцеў у Беларусь на прыватным самалёце былога расейскага алігарха Барыса Беразоўскага. Эмануіла Зэльцэра зьмясьцілі ў турму КДБ — “амэрыканку” — і выставілі супраць яго абвінавачаньне ў падробцы дакумэнтаў. Справу супроць амэрыканскага адваката зрабілі дзяржаўнай таямніцай, з-за чаго даваць камэнтары ў гэтай справе забаронена і абаронцу затрыманага Зьмітру Гарачку. Пазьней на сустрэчы з супрацоўніцай амбасады ЗША ў Беларусі Кэралайн Сэвідж Эмануіл Зэльцэр распавёў, што ў першыя дні пасьля арышту яго нібыта зьбівалі. Брат арыштаванага адваката Марк Зэльцэр, які жыве ў Нью-Ёрку, не выключае, што ў ягонага брата “выбівалі прызнаньні”. Другім сродкам узьдзеяньня, паводле Марка Зэльцэра, стала тое, што яму не давалі лекаў, прывезеных з Амэрыкі.
У сувязі з гэтымі лекамі больш за месяц таму КДБ завяло справу аб кантрабандзе наркатычных рэчываў. Гэта пацьвердзіла прэсавая служба КДБ Беларусі. Паводле адваката Зьмітра Гарачкі, яму невядома, ці выставілі Эмануілу Зэльцэру абвінавачаньне ў кантрабандзе наркотыкаў.
Эмануіл Зэльцэр быў адвакатам у Бадры Патаркацышвілі, грузінскага алігарха, які заўчасна памёр у Лёндане. Паводле адной з вэрсій, Э. Зэльцэр стаў ахвярай барацьбы за ягоную спадчыну, якую вядуць сям’я нябожчыка, ягоны зводны брат Джозэф Кей і Барыс Беразоўскі.