Рыхтуецца сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Украіны Віктара Юшчанкі. Пра гэта сёньня паведаміў на брыфынгу прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў.
Ён адзначыў, што “у рамках дыялёгу вядзецца пошук узаемапрымальнай даты сустрэчы двух прэзыдэнтаў. Падрыхтоўка яе працягваецца”.
Раней некаторыя мэдыі са спасылкай на ўкраінскія крыніцы паведамлялі, што Юшчанка і Лукашэнка сустрэнуцца 27 чэрвеня ў Чарнігаве. Затым зьявілася інфармацыя, што беларускі бок просіць перанесьці яе на ліпень.
Андрэй Папоў таксама адзначыў, што супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Ўкраінай асабліва пасьпяхова адбываецца ў гандлёва-эканамічнай сфэры. Так, агульны таваразварот у 2007 годзе перавысіў 3 мільярды даляраў.