На ліцэйскае сьвята запрасілі выпускнікоў розных гадоў, грамадзкіх дзеячаў, акрэдытаваных у Беларусі дыпляматаў. Для герояў дня падрыхтавалі вялікі канцэрт.
Сёньня паўтара дзясятка выпускнікоў пасьля чатырох гадоў пад дахам “партызанскай школы” разьвітаюцца з Нацыянальным гуманітарным ліцэем. Дарэчы, сярод навучэнцаў шмат іншагародніх дзяцей, якія па некалькі гадзінаў штодня трацяць на тое, каб трапіць у ліцэй.
Якой школай стаў ліцэй для выпускнікоў? Гаворыць колішні навучэнец Франак Вячорка:
“Ліцэй — гэта школа беларускасьці, напэўна. Нішто так не прывівае любоў да беларушчыны, як беларускамоўныя выкладчыкі, беларускамоўнае асяродзьдзе; праўдзівая гісторыя Беларусі, супольнае змаганьне за сваё права вучыцца. Калі мы вучыліся ў ліцэі, то нас аб’яднала і змаганьне за права вучыцца на беларускай мове. І я думаю, што ніводзін ліцэіст, які скончыў падпольны беларускі гуманітарны ліцэй, пра гэта не шкадуе. Усе пра гэта ўспамінаюць з трымценьнем, зь верай, што прыйдзе дзень, калі такія ліцэі будуць на кожнай вуліцы, у кожным горадзе”.
Гэта ўжо другі выпуск, які ад пачатку мусіў навучацца ў падпольных умовах. Нагадаю, што ў 2003 годзе з ініцыятывы Міністэрства адукацыі адзіны ў краіне недзяржаўны ліцэй быў закрыты, аднак адміністрацыя ўстановы прыняла рашэньне не распускаць пэдагагічны калектыў і наладзіла навучальны працэс фактычна ў падпольлі. Ад таго часу самі ліцэісты сваю альма-матэр называюць няйначай як “партызанская школа”.
Прамінулы навучальны год ацэньвае дырэктар ліцэю Ўладзімер Колас.
Перадусім ён зьвяртае ўвагу на тое, што на экстэрнатах і іспытах на базе сярэдніх школ ліцэісты паказвалі значна лепшыя вынікі, чым іх школьныя аднагодкі:
“Мы ўжо ўцягнуліся ў рытм, які дыктуецца ўмовамі, у які нас паставілі ўлады. Але тым больш радуюць вынікі, якія атрымалі нашы навучэнцы на выпускных іспытах, а таксама за курс базавай школы — гэта проста выбітныя вынікі... Увогуле гэты выпуск пакідае вельмі сьветлыя ўспаміны пра сябе, шмат каго нам будзе не хапаць. Але гэта таксама наша жыцьцё: кожны год даводзіцца разьвітвацца з тымі, да каго мы прырастаем душой. І мы зычым ім сьветлай, шчасьлівай будучыні. У прынцыпе, яны пражылі ў ліцэі вельмі добры кавалак свайго жыцьця — напоўніцу, вельмі цікава, яскрава, зьмястоўна. І мы зычым ім не збаўляць тэмпу”.
Далей назапашваць багаж ведаў выпускнікі ліцэю будуць у розных краінах Эўропы. Вялікі дэсант выправіцца ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы, а таксама ў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільню. Асобныя навучэнцы ад’едуць у Чэхію, Італію і нават Босьнію і Герцагавіну. Аднак, адзначае Ўладзімер Колас, нямала ліцэістаў працягнуць навучаньне ў Беларусі:
“Палова ня хоча зьяжджаць, і гэта вельмі добра. Бо можна ўсіх разаслаць, тая ж Польшча вельмі моцна дапамагае з набыцьцём адукацыі. Але, нягледзячы на тыя ўмовы, у якіх існуюць нашы студэнты — заідэалягізаванасьць навучальных праграмаў, прымусовыя разьмеркаваньні, казарменны стыль кіраўніцтва, усе гэтыя бээрсээмы — трэба, каб сьвядомая, нармальная беларуская моладзь заставалася на Беларусі і рабіла тую справу, якую яна і павінна рабіць — быць у авангардзе руху за дэмакратычныя перамены”.
Пакуль бальшыня школьнікаў падчас вакацыяў адпачываюць, ліцэісты будуць працягваць навучальны працэс. Пры канцы чэрвеня стартуе летняя сэсія, якую традыцыйна плянуецца правесьці ў навучальных установах Польшчы.
На здымках: у гэтых ліцэістаў выпускны баль яшчэ наперадзе.