Пра гэта яна заявіла сёньня пасьля заканчэньня першага паседжаньня ЦВК, прысьвечанага маючым адбыцца 28 верасьня парлямэнцкім выбарам.
Адказваючы нашаму радыё пра адметнасьць сёлетніх выбараў, спадарыня Ярмошына выказала меркаваньне, што “Магчыма, зьменіцца палітычны тон і дух кампаніі, можа быць ён стане больш адкрытым”.
У яшчэ адным адказе “Свабодзе” старшыня ЦВК сказала, што “На маё адчуваньне, ня больш за траціну цяперашніх дэпутатаў будуць балятавацца зноў”. “Хаця, дадала Лідзія Ярмошына, у апошнія дні ўсё больш дзейных дэпутатаў заходзяць у Цэнтарвыбакркам і цікавяцца восеньскімі выбарамі”.