Праз 27 гадоў у Польшчы пакараныя выканаўцы аднаго з найбольш страшных злачынстваў камуністычнага рэжыму – расстрэлу гарнякоў шахты «Вуек», удзельнікаў пратэсту супраць увядзеньня ваеннага становішча ў краіне ўзімку 1981 году.
«Ганьба!» Такімі воклічамі сустракалі сваякі загінулых гарнякоў і ўдзельнікі страйку вынікі двух папярэдніх працэсаў над міліцыянтамі, што бралі ўдзел у растрэле страйкоўцаў: у 90-х гадах мінулага стагодзьдзя віну злачынацаў не ўдавалася давесьці.
Гэтым разам апэляцыйны суд у Катавіцах асудзіў 14 былых міліцыянтаў на тэрміны ад 3,5 да 6 гадоў зьняволеньня.
«Гэта трэба сказаць у завяршальнай прамове суду. Gloria victis! Слава пераможаным, бо яны палеглі ў слушнай справе. І пакараньне для тых, чые злачынствы ўдалося давесьці. Яны зрабілі тое, за што цяпер адкажуць”, – сказаў судзьдзя Вальдэмар Шмідт.
Тагачасны лідэр страйку гарнякоў Станіслаў Платэк лічыць вырак суду справядлівым, але няпоўным, бо пакараныя толькі выканаўцы, а ня тыя, хто аддаваў загад страляць.
“Тым ня менш, гэта дазволіць нарэшце сем’ям ахвяраў прынамсі патрабаваць ад дзяржавы кампэнсацыі”.
Яніна Ставісіньска – маці аднаго з забітых ганякоў, Яна Ставісінськага, якому тады толькі споўніўся 21 год, ня хоча ніякіх кампэнсацыяў, а толькі чакае ад выканаўцаў слова “прабачце”:
“Паеду дадому, аднак, з палёгкай. Усё гэтыя тры працэсы, што былі ў справе забойства майго сына і ягоных калегаў, вельмі моцна адбіліся на маім псыхічным стане”.
Адвакаты асуджаных міліцыянтаў заяўляюць, што будуць абскаржваць вырак у Вярхоўным судзе. Між тым, генэрал Чэслаў Кішчак – былы міністар унутраных спраў, які, як лічаць шэраг гісторыкаў, аддаў загад страляць у гарнякоў, нягледзячы на некалькі судовых працэсаў, дагэтуль ня быў абвінавачаны.
16 сьнежня 1981 году, выконваючы загад спыніць страйк гарнякоў, на тэрыторыю шахты ўварваліся спэцыяльныя аддзелы міліцыі пры падтрымцы баявой тэхнікі. Міліцыянты ўжылі зброю – 9 гарнякоў загінула, а больш за два дзясяткі блыі параненыя.