Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 24 чэрвеня, аўторак.
Шаноўныя слухачы! Нагадаем: тэлефон Свабоды ў Менску 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 375.293.912.224. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.
Першы візыт у Беларусь новага прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева — адна з тэмаў, якую найчасьцей абмяркоўваюць слухачы “Свабоды”:
Спадар: “Шмат гадоў мне дураць галаву байкамі пра саюз Расеі і Беларусі. Нарэшце сустрэліся Мядзьведзеў і Лукашэнка ў Берасьці. Потым, відаць, былі ў Менску. Пытаньне Лукашэнку: калі кошт газу для Беларусі будзе такі, як у Смаленску?Калі кошт ня могуць зраўняць, тады навошта яму яго прымаць? Казаў беларус просты, можа, ныцік, але таксама нейкі палітык”.
Падчас афіцыйнага візыту ў Беларусь дзяржаўнага сакратара папы рымскага, кардынала Тарчызіё Бэртонэ, кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запрасіў Бэнэдыкта XVI наведаць Беларусь. Камэнтары слухачоў:
Спадар Андрэй, Пінск: “Я хачу выказацца наконт запрашэньня Лукашэнкам папы рымскага ў Беларусь. Гэты крок, па-мойму, трэба разглядаць зь дзьвюх пазыцый. Першая — гэта тое, што ён атэіст. А другая, ня менш важная, — тое, што наш прэзыдэнт імкнецца да ўлады, бестэрміновай, бязьмежнай, і гэтак далей. Менавіта гэта яго штурхае ісьці на такія супярэчлівыя крокі”.
Спадар: “Перад тым як з папам рымскім сустракацца, прэзыдэнту трэба здолець пажагнацца. Бо ў Беларусі, дзе народ набожны, прэзыдэнту атэістам быць ня можна”.
Далей выказваньне з нагоды гадавіны пачатку вайны 22 чэрвеня 1941 году:
Спадар Віктар: “Наконт Вялікай Айчыннай вайны. Чаму “Свабода” ня можа даць праўдзівую інфармацыю аб вайне? Менавіта аб апэрацыі “Багратыён”. Вось пачуў дадзеныя, што немцаў загінула 400 тысячаў, палонных — 200 тысячаў. Гэта за 68 дзён. А колькі загінула савецкіх войскаў? Няўжо такая колькасьць, што назваць аж жах? Няўжо нашыя палкаводцы ўзялі ўсё трупамі, хоць нямецкая статыстыка кажа, што адзін немец забіваў ад 10 да 20 савецкіх ваеннаслужачых? Дайце справядлівую інфармацыю. Няхай выкажуцца гісторыкі, навукоўцы. Усім жа цікавая праўда аб Вялікай Айчыннай вайне”.
Выказваньне камэнтуе вучоны сакратар музэю Вялікай Айчыннай вайны Галіна Бабусенка:
“Увогуле, той бок, які атакуе, нясе большыя страты. І ў апэрацыі “Багратыён” таксама. Незваротных стратаў, гэта значыць тых, хто загінуў, у апэрацыі “Багратыён” з нашага боку прыкладна 170 тысяч. А санітарных стратаў, гэта значыць параненых, — каля паўмільёна. Вайсковыя страты ў нас прыкладна аднолькавыя: каля 9 мільёнаў з нашага боку і зь нямецкага боку таксама. Гэта за ўсю вайну”.
Далей слухач задае пытаньне:
Спадар: “Шаноўная “Свабода”, адкажыце, калі ласка, на пытаньне, дзе цяпер можна здабыць такія выданьні, як “Народная Воля” ці “Наша Ніва”? Дзякуй”.
На пытаньне адказваюць намесьніца рэдактара “Народнай Волі” Сьвятлана Калінкіна і сакратар рэдакцыі “Нашай Нівы” Наста Бакштанская.
Сьвятлана Калінкіна: “Народную Волю” можна набыць у нас у рэдакцыі, у нас працуе адмысловы шапік. А таксама можна падпісацца ў любым банку Беларусі. Калі вы ня ведаеце разьліковага рахунку, то патэлефануйце да нас у рэдакцыю па нумары: 328-68-71 у горадзе Менску. Альбо зайдзіце на сайт газэты: nv-online.info. Там разьмешчаная ўся інфармацыя. Падпіска на месяц каштуе 9 тысяч 500 рублёў”.
Наста Бакштанская: “На “Нашу Ніву” можна падпісацца, пералічыўшы на наш рахунак 8 тысяч рублёў за месяц. Можна патэлефанаваць на наш менскі тэлефон 284-73-29, і мы падкажам усе нашыя рэквізыты: куды пералічваць, які наш банк, які рахунак. Таксама “Нашу Ніву” можна набыць у штаб-кватэры партыі БНФ”.
Шаноўныя слухачы! Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 375.293.912.224. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.