Мове засталося два гады

Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні Закон “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Закон пачне дзейнічаць ад 1 верасьня 2010 году.

“Усе арганізацыі — дзяржаўныя і прыватныя, грамадзяне краіны і асобы без грамадзянства, замежныя грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, пры выкарыстаньні пісьмовай беларускай мовы павінны будуць кіравацца гэтымі правіламі”, — зазначыў старшыня Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Ўладзімер Здановіч, прадстаўляючы законапраект.

Спадар Здановіч перакананы, што новыя правілы сталі “больш беларускімі, больш патрыятычнымі, больш мірнымі, у адрозьненьне ад ранейшых — ваенізаваных і палітызаваных”.

Старшыня камісіі паведаміў, што перагледжана шмат правілаў. Прыкладам, зь вялікай літары будуць пісацца назвы ўсіх бостваў.

Разам з тым старшыня камісіі заявіў, што беларуская мова “сапраўды мяккая”.

“Але навошта амаль паўсюдна ўстаўляць мяккі знак?”

На думку У.Здановіча, няма патрэбы пісаць такія словы, як “сьцяг” і “сьнег”, празь мяккі знак. “Ад гэтага мы адмовіліся”, — паведаміў дэпутат.

“З прыняцьцём закону спрэчкі вакол моўнага пытаньня ня скончыліся. Патрэбна будзе прымаць дадатковыя пастановы”, — заявіў Уладзімер Здановіч.


У.Здановіч: “Усе выданьні павінны прытрымлівацца гэтага правапісу”

“Правілы артаграфіі распрацоўваюць людзі, якія пляваць хацелі на беларускую мову”