Адміністрацыйны арышт за заняткі прастытуцыяй плянуецца ўвесьці ў беларускае заканадаўства.
Такую прапанову ўнёс сёньня міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў.
Паводле дзейнага заканадаўства, за прастытуцыю прадугледжаны штраф. “І гэта прыводзіць да таго” - падкрэсьліў міністар, што “жанчыны вымушаныя больш інтэнсіўна займацца гэтай працай”.
Адміністрацыйны арышт накладаецца толькі судом.
Адказваючы на пытаньне, пра пэрсанальнае стаўленьне да легалізацыі прастытуцыі Ўладзімер Навумаў заявіў: "Калі легалізаваць прастытуцыю, дык павінна легалізаваць і п’янства ды іншыя парокі, а ў нас маральныя ўстоі і так, ня вельмі высокія".