У сёлетнім, шаснаццатым фэстывалі возьмуць удзел музыкі з васьмі краінаў.
Цягам шасьці дзён адбудуцца конкурсы хораў ды вакалістаў. На фэстывалі ўшануюць памяць Уладзімера Роўды і Гая дэ Пікарда. На вечары іх памяці ўпершыню прагучыць літургічны музычны твор “Беларуская імша” на беларускай мове.
Тым часам анансуюцца фэстывальныя імпрэзы толькі па-расейску. Ва ўправе культуры магілёўскага гарвыканкаму рэклямаваньне фэстывалю толькі на расейскай мове тлумачаць гэтак:
“Гэта не прынцыпова — руская ці беларуская мова. У нас дзьве мовы прызнаныя дзяржаўнымі. У нас на адкрыцьці фэстывалю традыцыйна гучыць беларуская мова. У нейкіх момантах прысутнічае й рускамоўнасьць. Тут ня трэба ўзірацца, руская ці беларуская. У любым выпадку начынка канцэртных мерапрыемстваў мае несьці духоўны зьмест”.
Сёлетні фэстываль упершыню праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.
Дырэктар фэстывалю, ксёндз-пробашч магілёўскага касьцёла Сьвятога Станіслава Раман Факсінскі рэкляму фэстывалю толькі на расейскай мове называе памылкай:
“Адзін чалавек, можа, зрабіў памылку, і так пайшло далей. Я на гэта зьвярну ўвагу. Афіцыйнай мовай фэстывалю мае быць беларуская. Гімн “Магутны Божа” — беларускі. Усё павінна на фэстывалі быць у першую чаргу на беларускай мове”.
На сёлетні, шаснаццаты фэстываль зьехаліся музыкі з васьмі краінаў: Украіны, Баўгарыі, Польшчы, Злучаных Штатаў Амэрыкі, Кітаю, Нямеччыны, Беларусі ды Расеі. У конкурснай праграме фэстывалю возьмуць удзел 10 вакалістаў ды 15 хораў.
На фэстывалі ў касьцёле Сьвятога Станіслава ўшануюць памяць Уладзімера Роўды, які на працягу пятнаццаці год старшыняваў у журы конкурснай праграмы, ды прафэсара-музыказнаўцы Гая дэ Пікарда, аднаго з заснавальнікаў фэстывалю і яго апекуна. У іх гонар на вечары памяці ўпершыню прагучыць літургічны музычны твор “Беларуская імша”:
“Гэта твор спэцыяльна напісаны. Ён першы, дагэтуль такога не было напісана на беларускай мове са сталых частак сьвятой імшы й асабліва музыкі. Ягоны аўтар — Ігар Маціеўскі з Санкт-Пецярбургу, ён сябра журы фэстывалю, кампазытар, патрыёт Беларусі”, — зазначае айцец Раман.
Назва фэстывалю паходзіць ад аднайменнага твору паэткі Натальлі Арсеньневай і кампазытара Мікалая Равенскага. Паводле палажэньня, усе ўдзельнікі фэстывалю павінны ведаць гімн “Магутны Божа” на мове арыгіналу.
Ці ведаюць магілёўцы, чаму фэстываль названы менавіта “Магутны Божа”? Вось некаторыя меркаваньні.
Спадарыня: “Гэта гімн усіх беларусаў, “Магутны Божа”. Напісалі яго Арсеньнева й Равенскі”.
Спадарыня: “Гімн Арсеньневай і Равенскага “Магутны Божа”. Мабыць, з гэтай назвы й пачалося”.
Спадарыня: “Магутны Божа”? Ну як адкуль такая назва? Яна зьвязана... самі разумееце з чым. Дарэчы, я ўжо ўсё гэта забыла. Некалі я сама сьпявала ў хоры камэрным, і я ўжо падзабыла гэтыя рэчы”.
Спадарыня: “Ну, напэўна, таму, што ўмацоўвае веру ў людзей. Бо асноўныя мерапрыемствы праходзяць у сьценах храмаў, а гэта сьвятое”.
Сёньня фэстываль распачалі расейскія госьці з Саратава й Масквы. Расейцаў на фэстывалі бальшыня. Іхныя выступы анансуюцца на расьцяжках над цэнтральнымі вуліцамі. Старшынюе ў журы таксама расеец, Станіслаў Калінін.
Заўтра адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё фэстывалю. Традыцыйна ён адкрываецца гімнам “Магутны Божа”.