За савецкім часам у Жодзіне было два помнікі Леніну. На сёньня не засталося ніводнага. Але неўзабаве адна скульптура правадыра вернецца на ранейшае месца. А замест другой у горадзе зьявіцца помнік Багуславу Радзівілу.
27 верасьня 2007 году адзін з помнікаў Леніну — ля Палацу культуры БелАЗу — быў пашкоджаны. Невядомыя адбілі ў скульптуры галаву, правую руку і частку тулава.
Яшчэ раней быў узарваны помнік Леніну ў ваколіцах Жодзіна ля гідраэлектрастанцыі. Быў разбураны і пастамэнт.
Сёлета ў верасьні Жодзіна адзначыць свой гістарычны юбілей. Тым часам зьявіліся чуткі, што помнік Леніну ля БелАЗу вернецца на ранейшае месца. Спраўджваю гэта ў намесьніка генэральнага дырэктара па ідэалёгіі Станіслава Якубовіча. Ён скардзіцца, што ўжо стаміўся тлумачыць:
“Я не разумею сутнасьць пытаньня. Мы напісалі адказ у газэце “Жодзінскія навіны”. Усё расьпісалі. А да вас зьвяртаюцца несур’ёзныя людзі”.
Заўважаю ідэолягу Якубовічу, што, мажліва, ня ўсе жыхары Жодзіна чытаюць названую ім газэту.
“Ёсьць людзі, якім абы праблему стварыць. Помнік знаходзіцца на рэстаўрацыі і ў ліпені будзе на месцы!”
Сёньня ж загадчыца аддзелу культуры Жодзінскага гарвыканкаму Тацяна Грыцук пацьвердзіла “Свабодзе”, што на месцы ўзарванага раней помніка Леніну будзе ўсталяваная скульптура Багуслава Радзівіла. Са словаў суразмоўцы, знойдзеныя гістарычныя зьвесткі, што ў 1643 годзе недзе ў цяперашніх жодзінскіх мясьцінах пачалі будаваць паселішча Багуслаў Поле. Заснаваў яго Багуслаў Радзівіл, і пазьней яно належала роду Радзівілаў.
“Мы зацікаўленыя, каб надаць гораду гістарычны калярыт. Помнік будзе ў раёне ДРЭС, дзе быў некалі гістарычны пачатак Жодзіна”.
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Жодзіне, нядаўні дэпутат тутэйшага гарсавету Аляксандар Ваўчанін нагадвае, што ён быў сярод ініцыятараў вяртаньня імя Багуслава Радзівіла:
“Калі я быў дэпутатам, не вырашалася пытаньне з зацьверджаньнем гербу Жодзіна. Я на сэсіі ўстаў, гэта могуць пацьвердзіць усе дэпутаты, і заклікаў: “Давайце на гэтай сэсіі зацьвердзім гэты герб, які мае радзівілаўскія знакі”. Мяне тады падтрымалі. А сёньня ўжо паўстае пытаньне: ці быць помніку Радзівілу, ці не? Быць, вядома! Ён жа заснаваў паселішча, якое называлася Багуслаў Поле. А Ленін нават не праяжджаў праз Жодзіна”.
Жодзіна — малая радзіма вядомага беларускага мастака Алеся Марачкіна. Ён таксама вітае намер вярнуць гораду памяць пра Багуслава Радзівіла:
“Калі такое здарыцца, то гэта нармальныя праявы ў нармальнай сытуацыі. Таму што трэба пазбаўляцца ад помнікаў таталітарызму. Гэтыя дзяржынскія, леніны, калініны — яны фактычна цягнуць нас у тое балота, у тую эпоху, ня самую лепшую”.
Алесь Марачкін кажа, што ўжо ўвасобіў вобраз Багуслава Радзівіла ў сваіх творах:
“Адзін зь першых партрэтаў, Багуслаў Радзівіл, быў паказаны ў Кіеве і Варшаве. І зараз зноў у Польшчы вандруе”.