Сёньня ў Палацы Эўропы ў Страсбуры пачалася летняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
А 24 чэрвеня пройдзе дыскусія па Беларусі у кантэксьце маючых адбыцца ўвосень парлямэнцкіх выбараў. Яе праводзіць падкамітэт па Беларусі ПАРЭ.
Падкамітэт даслаў у Менск два запрашэньні – для Палаты прадстаўнікоў і Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Мяркуецца, што афіцыйную пазыцыю на дэбатах выкладзе намесьнік старшыні міжнароднай камісіі Палаты Анатоль Красуцкі, альтэрнатыўную – сустаршыня АДС Анатоль Лябедзька.
Галоўнай тэмай летняй сэсіі стане абмеркаваньне становішча дэмакратыі ў Эўропе.