Сёньня ў Берасьцейскай крэпасьці адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі
Сустрэча адбылася "сам-насам". Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Расея і Беларусь “ніколі ня будуць жыць асобна адна ад адной”. Нагадаем, што расейскі прэзыдэнт прыехаў у Берасьце пасьля афіцыйных візытаў у Казахстан, Кітай, Казахстан і Нямеччыну.
Паводле сумеснай дэклярацыі, Расея і Беларусь выступаюць за разьвіцьцё эканамічных стасункаў на прынцыпах рынкавай эканомікі. Дзьмітрый Мядзьведзеў назваў стасункі паміж краінамі “стратэгічным партнэрствам, заснаваным на саюзнай дамове”.
Кіраўнікі краінаў заявілі, што будуць трымацца існых пагадненьняў, напаўняючы іх канкрэтным зьместам. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Расея і Беларусь “ніколі ня будуць жыць асобна адна ад адной”. Мядзьведзеў назваў стасункі паміж дзьвюма краінамі “вельмі блізкімі і сяброўскімі”.
Нагадаем, што расейскі прэзыдэнт прыехаў у Беларусь пасьля афіцыйных візытаў у Кітай, Казахстан і Нямеччыну. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька сказаў:
“Гэта толькі падкрэсьлівае складанасьць узаемаадносін паміж афіцыйным Менскам і Масквой. І Масква зараз спрабуе выкарыстаць складанасьць сытуацыі, у якой асабіста зараз знаходзіцца Аляксандар Лукашэнка і яго палітычны рэжым. Праблемы ва ўзаемаадносінах з ЗША, няпростыя стасункі з Эўропай – усё гэта сьведчыць пра пэўную залежнасьць Лукашэнкі ад Масквы. Яны хацелі б выкарыстаць першы і другі фактар. А для гэтага патрэбна адчуваньне адзіноты беларускага палітыка і яго рэжыму. Лукашэнку дэманструюць, што пры пэўных умовах яго будуць трымаць на дыстанцыі”.
Экс-прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін заяўляў, што Расея гатова пайсьці ў стварэньні так званай саюзнай дзяржавы так далёка, як гэтага хочуць беларускія партнэры. Расейскія кіраўнікі казалі пра інтэграцыю найперш у сфэры эканомікі. А тут, паводле эканаміста Яраслава Раманчука, паміж Беларусьсю і Расеяй засталося шмат праблемаў, як і 10 гадоў таму.
Да прыкладу, паводле міністэрства гандлю Расеі, існуюць 23 формы пратэкцыянізму Беларусі дачынна расейскіх тавараў. А гэта зьяўляецца яскравым парушэньнем дамовы пра свабодны гандаль.
Намесьнік дырэктара маскоўскага інстытута краінаў СНД Уладзімер Жарыхін мяркуе:
“Самыя галоўныя праблемы палягаюць у тым, што ўсе магчымасьці ў рамках саюзнай дзяржавы па чыста эканамічнай інтэграцыі практычна ўжо выбраны. І далейшыя інтэграцыйныя працэсы могуць ісьці толькі з пачаткам і палітычнай інтэграцыі: элемэнтаў дэлегаваньня сувэрэнных паўнамоцтваў краін у агульнае карыстаньне. Як гэта, напрыклад, адбывалася ў Эўрапейскім зьвязе”.