Пяць гадоў таму, 22 чэрвеня 2003 году, пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў. Пра вялікага беларускага пісьменьніка, якога называлі духоўным лідэрам нацыі, гаворыць Зянон Пазьняк.
Пазьняк: “З Васілём Уладзімеравіч Быкавым я пазнаёміўся ў 1988 годзе, калі напісаў артыкул пра Курапаты. Вось тады я яму патэлефанаваў, гэта ўжо было дамоўлена з рэдактарам ЛіМу, і сказаў, што я хацеў бы спаткацца, што ёсьць артыкул, які паказвае рэпрэсіі і генацыд нашага народа, і што трэба напісаць прадмову. Ён ўсё зразумеў, сказаў, што спаткаемся, прызначыў месца. І вось мы зь ім спаткаліся. Быкаў потым напісаў прадмову да артыкулу "Курапаты -- дарога сьмерці", яна паўплывала на тое, што гэты артыкул быў надрукаваны.
Але я хачу сказаць пра іншае. Курапаты паўплывалі ня толькі на ўвесь наш народ, які як бы ўваскрэс пасьля веданьня, што здарылася ў Курапатах (і пасьля гэтага ўтварыўся Народны Фронт, пачалося нацыянальнае Адраджэньне). Курапаты, на мой погляд, паўплывалі і на Быкава. Ён звычайна ніколі не выступаў на афіцыйных мерапрыемствах, ён стараўся больш маўчаць, ня ўлазіў у палітыку. А тут, напісаўшы гэтую прадмову, потым выступаў з артыкуламі, абараняў нас за 30 кастрычніка, і ўвайшоў у Аргкамітэт БНФ, фактычна, быў утваральнікам яго. Потым быў членам Сойму Беларускага Народнага Фронту, выступаў на зьездах і, фактычна, перамяніў сваё жыцьцё. Ён пайшоў у беларускае нацыянальнае Адраджэньне.
Я задумваўся над тым, што ж яго штурхнула на такі рашучы крок, на такі выбар, калі ён стаў за свой народ, за будучыню Беларусі. І мне здаецца, што гэта зрабілі Курапаты.
Я заўсёды адчуваў яго прысутнасьць, мы зь ім рэдка бачыліся (раз у месяц абавязкова, бы былі ж Соймы), але я заўсёды адчуваў, што ён ёсьць. І гэта надавала ўпэўненасьці. І вось калі яго ня стала -- ужо прайшло некалькі гадоў – я пастаянна адчуваю, што яго -- няма. Я думаю, адчувае і ўвесь наш народ, бо гэта быў сусьветны чалавек, вялікі Беларус, які зрабіў вельмі правільны выбар на павароце нашай гісторыі, і дапамог нашаму народу”.