Праваабаронца Алег Воўчак лічыць, што да справы трэба было далучаць вышэйшае начальства, адказнае за прыняцьце гэтага рашэньня — перакрыць машынамі дарогу.
“Бо супрацоўнікі ДАІ маглі пайсьці на такі крок пасьля ўзгадненьня з кіраўніцтвам, прынамсі з кіраўніцтвам Менскага абласнога ўпраўленьня міліцыі. За такія паводзіны ў нармальнай краіне здымаюць міністра ўнутраных спраў.
Нават калі вышэйшым начальнікам не прад’явілі абвінавачаньня, то яны мусяць выступаць галоўнымі сьведкамі на працэсе. І калі гэтых службовых асобаў ня будзе, то суд можна лічыць неаб’ектыўным. Нам жа трэба разабрацца, ад каго ішла гэтая каманда, як гэта ўсё адбывалася. А ня проста — хто там з шарагоўцаў быў і перакрываў гэты рух.
А тут я думаю, што суровым суд ня будзе. Усё роўна існуе такая міліцэйская кругавая парука і будзе ісьці ціск, пэўнае такое лобі.
Але шмат што залежыць ад абароны і ад таго, як салідарна будуць трымацца пацярпелыя”.