Прыхільнікі таленту пісьменьніка а 16-й гадзіне сабраліся ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну.
Такія вечарыны памяці ў мэмарыяльным музэі Васіля Быкава праходзяць ужо чацьвёрты год запар. Сваякі, пісьменьнікі і проста ўдзячныя чытачы быкаўскіх творай зьбіраюцца тут без афіцыйных запрашэньняў: яны ведаюць, што ў дзень народзінаў Быкава на ягонай малой радзіме заўжды зьбіраюцца аднадумцы.
Аднак сёлета першымі гасьцей быкаўскай сядзібы сустракалі міліцыянты з Вушачаў і зь Віцебску – некалькі чылавек у форме і ў цывільным, начале з начальнікам Вушацкага райаддзела міліцыі. Міліцэйскі відэаапэратар здымаў усіх прысутных, адсочваючы кожна рух на падворку.
Прыехала і раённае начальства – кіраўніца ідэалягічнага аддзелу Вушацкага райвыканкаму Вольга Крачэўская.
Сярод тых, хто прыехаў у Бычкі не па службовай неабходнасьці, а паводле ўласнага жаданьня наведаць быкаўскія мясьціны, былі Алесь Марачкін, іншыя мастакі, а таксама літаратары зь Менску. Прыехалі грамадзкія актывісты зь Віцебску, Воршы, Бешанковічаў, Гарадку, Шаркоўшчыны, Шуміліна. Але самай пачэснай госьцяй была сястра пісьменьніка, Валянціна Ўладзімераўна Быкава, якая таксама жыве на Вушаччыне – у вёсцы Ваўчо.
Менавіта спадарыня Валянціна чатыры гады таму, калі мэмарыяльны музэй у Бычках толькі ствараўся, раіла, як усё зрабіць так, каб гэта было як пры жыцьці старэйшага брата. Цяпер тут можна ўбачыць і асабістыя рэчы пісьменьніка, і рушнік, тканы ягонай маці, а іншыя экспанаты – мэблю, посуд і гэтак далей – зьбіралі ўсёй вёскай.
Наглядчыцай музэю працуе мясцовая жыхарка, удава малодшага брата Васіля Быкава, спадарыня Антаніна. Для ўсіх ахвотных Антаніна Быкава сёньня правяла правяла экскурсію.
Тут жа, каля музэю, прайшла імправізаваная вечарына, на якой меў магчымасьць выступіць кожны, хто хацеў сказаць колькі слоў пра Васіля Быкава, якога называюць сумленьнем беларускай нацыі і творы якога застаюцца ўзорам праўды ў сусьветнай літаратуры.
Валянціна Ўладзімераўна Быкава дужа шкадавала, што на імпрэзу ў Бычкі ня змог трапіць Рыгор Барадулін, які цяпер прыехаў на адпачынак у Вушачы. Сёньня ён адведаў сястру пісьменьніка ў яе дома, але прыехаць на радзіму сябра паабяцаў пазьней, калі крыху палепшыцца ягонае здароўе.
Сёлета ўпершыню ўгодкі Васіля Быкава адзначаліся ўрачыстай імпрэзай у Віцебску. На малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа былі прадстаўленыя фрагмэнты са спэктакляў паводле ягоных твораў, прагучалі даклады пра жыцьцё і творчасьць пісьменьніка.
Зрэшты, імпрэза ў дзень народзінаў вядомага пісьменьніка-земляка задумвалася больш маштабнай: меркавалася правесьці Першыя навуковыя быкаўскія чытаньні ў абласной бібліятэцы. Аднак гэтую ідэю не ўхвалілі віцебскія чыноўнікі,і ад яе давялося адмовіцца.
Старшыня абласной арганізацыі ТБМ Іосіф Навумчык згадаў, што яшчэ ў 2004-м годзе віцебскія сябры віцебскай Рады зьвярталіся да ўладаў вобласьці й горада з цэлым шэрагам прапановаў па ўшанаваньні памяці Васіля Быкава. У тым ліку з прапановай праводзіць штогадовыя навуковыя канфэрэнцыі і ўсталяваць мэмарыяльную шыльду на будынку мастацкай вучэльні ў Віцебску, дзе ў 1939-1940 гадах вучыўся пісьменьнік.
Сёлета макет памятнай дошкі ўжо зрабілі віцебскія скульптары Валеры Магучы і Алясандар Гвозьдзікаў. Аднак ім паведамілі, што ацаніць яе мастацкія вартасьці мусяць старшыня Віцебскага гарвыканкама Павал Лосіч і кіраўнік аддзела культуры гарвыканкама Віктар Кібісаў. Калі чынавенства ўхваліць іхную працу, то, верагодна, мэмарыяльная дошка ў гонар Васіля Быкава зьявіцца ў Віцебску недзе ў сярэдзіне верасьня – калі будзе адзначацца Дзень горада.