Cёньня ад 13-й да 23-й гадзіны студэнты, якія навучаюцца ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільні, ладзяць акцыю.
Яны дасылаюць SMS-паведамленьні на мабільны тэлефон карэспандэнта БТ Юрыя Пракопава.
Удзельнікі акцыі дасылаюць адзін аднаму інфармацыю наступнага зьместу: “Прапанаваныя варыянты паведамленняў: "ЭГУ любіць вас!", "ЭГУ думае пра вас!", "Юрась! Вы герой студэнтаў ЭГУ!", а таксама любыя варыяцыі на тэму любові да БТ і "сумленных" журналістаў гэтага тэлеканала”.
Да акцыі студэнтаў ЭГУ далучыліся студэнты, якія вучацца ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага.
Нагадаем: у свой час Юры Пракопаў у сваіх рэпартажах казаў пра каліноўцаў, што яны наркаманы і займаюцца ў лягерах на тэрыторыі Польшчы падрыхтоўкай да тэрактаў.