Васілю Быкаву сёньня было б 84, але ўжо амаль пяць гадоў, як ён пакінуў гэты сьвет. Гэтыя даты родныя, сябры і блізкія Быкава заклікаюць адзначыць у Менску на магіле пісьменьніка і ў Бычках, у ягоным доме-музэі. А час і форму ўшанаваньня памяці Васіля Быкава кожны абірае сам. Пра гэта паведаміў нашаму радыё старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч.
Уладзімер Дамашэвіч быў рэдактарам першых дзьвюх кніг Васіля Быкава. “Жураўліны крык” і “Трэцяя ракета” трапілі ў рукі чалавека, які разгледзеў у аўтару надзвычайны талент і зрабіў усё мажлівае, каб правесьці кнігі праз цэнзурныя рагаткі. Гэтае паразуменьне засталося на ўсё жыцьцё і вылілася ў шчырае сяброўства.
Вось фрагмэнт ліста Васіля Быкава да Ўладзімера Дамашэвіча, датаванага 18-м траўня 1965 году:
“Уладзімер Максімавіч, дарагі мой чалавек! Толькі што прачытаў у “Маладосьці” твой артыкул і расчуліўся. Вялізны табе дзякуй за ўвагу, за добрыя клопаты. Я заўсёды памятаю і не забуду ніколі, што ты зрабіў для мяне ў самым пачатку майго літаратурнага шляху...”
Гаворка ў лісьце ідзе пра развагі Ўладзімера Дамашэвіча пра аповесьць Васіля Быкава “Апошні баец”. Дамашэвіч быў ня толькі першым рэдактарам кніг Быкава, але і актыўным прапагандыстам ягонай творчасьці, адносіны да якой, як лічыць літаратуразнаўца прафэсар Міхась Тычына, дзеляць краіну на дзьве часткі:
“Уражаньне ствараецца такое, што ёсьць Беларусь Быкава, якой мы ня можам безь яго ўявіць, а ёсьць Беларусь бяз Быкава, дзе Быкаў чужы, незразумелы, непрыняты. І вось гэтыя дзьве Беларусі ідуць нібы паралельна ўвесь час. І што ў гэтым выпадку рабіць? Мусіць, адказы можна шукаць і знаходзіць у самога Васіля Быкава. Вядома, ён звычайна сваіх пэрсанажаў разводзіць на дзьве групы, своеасаблівыя калёны. Гэта тып чалавека, тып беларуса, які думае пра сёньняшні дзень, і тып беларуса, які думае пра нешта большае”.
Міхась Тычына быў укладальнікам дванаццацітомавага збору твораў Васіля Быкава, выданьне якога некалькі гадоў таму анансавала дзяржаўнае выдавецтва “Мастацкая літаратура”, аднак потым без тлумачэньня прычынаў адмовілася рабіць гэта. Цяпер Саюз беларускіх пісьменьнікаў выдае чатырнаццацітомавы збор твораў (ужо выйшла шэсьць тамоў), які абвешчаны поўным. Аднак архіў Васіля Быкава раскрывае ўсё новыя невядомыя раней ягоныя творы, ня кажучы ўжо пра эпісталярную спадчыну, якой, па словах выдаўцоў, можа набрацца на тры тамы. Дарэчы, вось-вось выйдзе асобнай кнігай перапіска Васіля Быкава з Рыгорам Барадуліным.