Сёньня ў Беларусь з афіцыйным візытам прыбывае дзяржаўны сакратар папы рымскага Бэнэдыкта XVI, кардынал Тарчызіё Бэртонэ. Ён наведае Горадню і Пінск, возьме ўдзел у шэрагу рэлігійных імпрэзаў, а таксама сустрэнецца з афіцыйнымі асобамі краіны. Тарчызіё Бэртонэ прыяжджае ў Менск на запрашэньне ўраду Беларусі.
Тарчызіё Бэртонэ прылятае ў Менск адмысловым авіярэйсам сёньня ўвечары. Яго будуць сустракаць як прадстаўнікі каталіцкага касьцёлу ў Беларусі, так і афіцыйныя асобы, паведаміў “Свабодзе” ксёндз Аляксандар Амяльчэня:
“Кардынал таксама прыедзе са сваімі сьвятарамі, дэлегацыя будзе складацца зь некалькіх чалавек. Яе будуць сустракаць усе каталіцкія герархі Беларусі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных уладаў. Пазьней, пасьля ўрачыстага спатканьня, увесь картэж праедзе ў цэнтар “Карытас” каля Бараўлянаў. На гэтым першы дзень візыту скончыцца”.
Кардынал Тарчызіё Бэртонэ ў Беларусь прыбывае на запрашэньне ўраду краіны. Паводле афіцыйнай інфармацыі, дзяржсакратара Ватыкану прыме Аляксандар Лукашэнка, мітрапаліт Філарэт, а таксама іншыя высокія дзяржаўныя чыноўнікі. У Міністэрстве замежных справаў візыт прадстаўніка папы рымскага не пракамэнтавалі, а вось што сказаў намесьнік старшыні камітэту ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Уладзімер Ламека:
“Для нашай дзяржавы гэта вялікі гонар – прымаць госьця такога вялікага ўзроўню ад Дзяржавы Ватыкан. Радуе нас сёньня і цешыць тое, што ідзе працэс актыўнага супрацоўніцтва органаў дзяржаўнага кіраваньня і органаў духоўнай улады ў Беларусі”.
Дзяржсакратар Ватыкану пабывае ў Пінску і Горадні, асьвеціць будаўніцтва касьцёлу ў менскім мікрараёне Серабранка, сустрэнецца зь беларускімі грэка-каталікамі і моладзьдзю, адбудуцца іншыя важныя імпрэзы зь ягоным удзелам. У гадавіну пачатку вайны, 22 чэрвеня, кардынал Тарчызіё Бэртонэ ўскладзе вянок на ўшанаваньне памяці палеглых і памоліцца на плошчы Перамогі.
“Ён прыяжджае ў Беларусь на запрашэньне беларускага ўраду, таму гэты візыт зьяўляецца дзяржаўным, але ён таксама і рэлігійны. Я спадзяюся, што гэты візыт будзе вельмі важны. Бо гэта другая асоба ў каталіцкім касьцёле. Гэта найбліжэйшы супрацоўнік папы рымскага Бэнэдыкта XVI”, – сказаў мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
Пры канцы траўня дзяржсакратар Ватыкану Тарчызіё Бэртонэ пабываў ва Ўкраіне. Ён запрасіў прэзыдэнта Віктара Юшчанку з афіцыйным візытам наведаць Ватыкан. У сваю чаргу прэзыдэнт Украіны запрасіў папу Бэнэдыкта XVI пабываць у Кіеве.
Дыпляматычныя адносіны паміж Апостальскай сталіцай і Рэспублікай Беларусь былі ўстаноўленыя 11 лістапада 1992 году. Апостальская нунцыятура ў Менску была заснаваная распараджэньнем папы Яна Паўла ІІ. Першым Апостальскім нунцыем у Беларусі быў арцыбіскуп Габрыель Матальва. Свае даверчыя лісты ён перадаў афіцыйнаму Менску 17 кастрычніка 1993 году. З 2004 году і па сёньня прадстаўніком Ватыкану ў Беларусі зьяўляецца арцыбіскуп Марцін Відавіч.