Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.
Рыгор Барадулін нарадзіўся на Вушаччыне ў 1935 годзе. Ён – апошні з тых, каму была нададзеная годнасьць народнага паэта Беларусі. Сёлета – 55 гадоў, як Барадулін упершыню апублікаваў свае вершы – першая публікацыя была ў “Чырвонай зьмене”. З-пад пяра Рыгора Барадуліна выйшлі амаль 70 зборнікаў паэзіі. Барадулінскія радкі перакладзеныя на 31 мову. У 2006 годзе Рыгора Барадуліна намінавалі на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.
На гэтым тыдні, на які прыпадаюць дні нараджэньня і сьмерці Васіля Быкава (19 і 22 чэрвеня), Рыгор Барадулін як грамадзкі рэдактар даручыў журналістам “Свабоды” падрыхтаваць тэматычную перадачу “Быкаў і сьвет”. Яна выйдзе ў эфір у пятніцу. А сам Рыгор Барадулін штодня расказвае, якім запомніўся яму Васіль Быкаў.
Сёньня – пра стаўленьне Быкава да гумару.
– Быкаў быў чалавекам з гумарам. Вельмі тонкім. Добразычлівым. Глыбінным.
Вось колькі быкаўскіх ўзораў па памяці: “Галоўны анэкдот веку – камунізм”. Альбо: “Від літаратуры – актыўнасьць”. Ці: “Нацыянал-камуністы хочуць двухбортныя пінжакі замяніць на вышыванкі нацыянальныя”. Пра слыннага нашага скульптара: “Заір Азгур нарадзіўся габрэем, а памёр камуністам”. А калі кіраўнік Саюзу пісьменьнікаў намякнуў, што ёсьць месца акадэміка, Быкаў спакойна паглядзеў на яго і толькі кінуў: “Ты што, сур’ёзна?” Гэтага хапіла, каб той умомант адстаў. Альбо такія словы Васіля: “Чаму пра мінулае мы мала ведаем? Беднавата было стукачоў, да таго ж у асноўным яны непісьменныя…”
У Быкава была непаўторная ўнутраная ўсьмешка. Прыхаваная… Вочы яго сьвяціліся такім хітраватым агеньчыкам…
Любіў Васіль вясёлае, хоць вонкава выглядаў суворым. Пра аднаго нашага знаёмца казаў: “Гэта ж такая трагедыя ў чалавека: мае права на пэрсанальную машыну, каб у Вярхоўны Савет езьдзіць, але Вярхоўны Савет якраз насупраць дому – ну проста трагедыя!”
Невыпадкова любіў і дасьціпныя анэкдоты.
З Васілём Уладзімеравічам мы паяднаныя найперш вушацкай зямлёй, яе мовай. Тыя непаўторныя словы ён дужа любіў. Вось таму часта сьпяваў яму вушацкія нашыя папеўкі, каб яму ўспаміналася Вушаччына, радзіма.
Калі Быкаў быў у высылцы, дык сьпяваў нават яму нашыя калыханкі. Памятаю, па тэлефоне ў Прагу напеў такую:
Люлі, люлі, люлі,
Пайшоў кот у дулі,
Памарозіў лапкі,
Скочыў на палаткі.
Сталі лапкі грэцца,
Дзе катку падзецца?
Сталі лапкі сохнуць,
Трэба катку здохнуць…
Будзем лазьню паліць,
Катку лапкі парыць…
Катку лапкі парыць,
Катку хвосьцік правіць…
Чытаў я Быкаву й эпіграмы. Напрыклад, такую:
Навошта дэбаты,
Навошта падлікі?
Гілевіч – цыбаты,
А Быкаў – вялікі!