Ці адзначаць наступныя пакаленьні беларускіх палітыкаў самаахвярнасьць Андрэя Клімава, які ўжо тройчы за час сваёй палітычнай актыўнасьці адбываў працяглае пакараньне?
І ці ня лепшым варыянтам была б эміграцыя за межы краіны, дзе здольны да бізнэс-праектаў Клімаў мог бы знайсьці ўжытак свайму таленту?
Андрэй Клімаў адседзеў тройчы. У 1998 годзе быў абвінавачаны ў ажыцьцяўленьні незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, суд асудзіў яго да шасьці гадоў зьняволеньня. Сам палітык лічыць, што рэальнай падставай для расправы стаў ягоны подпіс як дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня пад патрабаваньнем імпічмэнту прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Умоўна-датэрмінова выйшаў на волю ў сакавіку 2002 году.
Калега Клімава па Вярхоўным Савеце Ўладзімер Кудзінаў таксама быў зьвінавачаны ў эканамічных злачынствах і асуджаны. Абодвух палітыкаў міжнародная супольнасьць прызнала палітычнымі зьняволенымі.
Пасьля вызваленьня Кудзінаў зьехаў ва Ўкраіну, дзе займаецца бізнэсам. Цікаўлюся ў спадара Кудзінава — ці не разумна было б такім шляхам пайсьці і Клімаву?
“Кожны вызначае свой шлях. Калі Андрэй хацеў тут проста працаваць, то, як відаць, яму працаваць проста не давалі і не далі б. Калі Андрэй зьбіраўся прайсьці шлях менавіта палітычны, то бок займацца выключна палітыкай, то ён меў рацыю, што прайшоў гэты шлях. Усё залежыць ад таго, што ён сам выбіраў. Які б ні быў складаны гэты шлях, але мяркую, што Андрэй яго прайшоў годна.
Не магу казаць пра наступныя яго дзеяньні, але свой першы шлях ён прайшоў правільна. А іншыя “пасадкі” — тут, мне падаецца, трэба было проста быць больш асьцярожным: праходзіць гэты этап барацьбы, але быць больш асьцярожным у выказваньнях. Бо мы даём нагоду ўладам хапацца за словы, каб зноў прыцягнуць да адказнасьці”.
25 сакавіка 2005 году беларускія ўлады не дазволілі Андрэю Клімаву зьдзейсьніць, як ён сам казаў, “беларускую рэвалюцыю”. У гэты дзень улады разагналі акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Летам таго ж году суд прызнаў Клімава вінаватым у “арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак”, і пакараў абмежаваньнем волі на паўтара года. На волю ён выйшаў у самым канцы 2006-га.
Падставай для новай крымінальнай справы стаў артыкул Клімава, зьмешчаны на інтэрнэт-сайце Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП). Суд убачыў у публікацыі заклік да гвалтоўнай зьмены ўлады. Працэс адбываўся за зачыненымі дзьвярыма. У жніўні 2007 году быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму. Сёлета ў лютым Клімава вызвалілі паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі.
Ці пойдзе досьвед супрацьстаяньня сыстэме ў актыў асабіста Клімаву і на карысьць беларускай палітыцы ўвогуле? Вось меркаваньне аднапартыйца Андрэя Клімава па Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Дабравольскага:
“Я думаю, што Андрэй Клімаў — гэта проста такі чалавек, які ня хоча, а, магчыма, нават і ня можа жыць так, як усе. І нават як бальшыня апазыцыянэраў. Ён чалавек вельмі адметны і ні на каго не падобны. І ў гэтым сэнсе што значыць — працаваць у актыў? Ён шмат зрабіў такога, што ўжо застанецца ў беларускай гісторыі. Вось і ўвесь актыў, які відавочна ўжо ёсьць. А далей, я думаю, трэба ўзяць да ведама, што яго змаганьне, безумоўна, ня зьнікне дарма. І тое, што ён рабіў, прывядзе да відавочнага выніку — перамены ў нашай краіне непазьбежныя, яны будуць”.
Намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Сяргей Скрабец таксама пацярпеў ад уладаў, знаходзіўся ў месцах пазбаўленьня волі. Кажа, што такія людзі, як Клімаў, Казулін ды іншыя патрэбныя сыстэме перадусім дзеля таго, каб запалохаць іншых — маўляў, кожная праява незадавальненьня будзе жорстка карацца:
“Неабходныя ахвяры, каб палохаць усё астатняе грамадзтва. Час абраў менавіта нас — Клімава, мяне, Казуліна, іншых. Але на нашым месцы кожны чалавек можа апынуцца, гэтыя рэпрэсіі будуць далей працягвацца, бо ўладзе ўсё складаней утрымаць у руках сытуацыю. Што тычыцца самога Андрэя, дык заўсёды ёсьць людзі, якія змагаюцца, нягледзячы ні на што — за будучыню сваёй краіны, за будучыню сваіх дзяцей. І яны церпяць, гэта так было, гэта так будзе”.
Карэспандэнт: “Ёсьць прэцэдэнты, калі людзі ад безвыходнасьці проста зьяжджаюць”.
“Мне прапанавалі прытулак у Швэцыі за год да таго, як супраць мяне была ўзбуджаная крымінальная справа. Але я адмовіўся, бо трэба, каб нехта і тут адстойваў свае правы. Кожны чалавек сам выбірае свой шлях. Таму казаць, што тыя, хто ад’ехаў, ня мелі рацыі, — гэта няправільна. Але я лічу і ўсё маё жыцьцё паказвае — дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Трэба тут рабіць сваімі рукамі сваё жыцьцё”.