У менскім Доме кіно адбылася прэм'ера камэдыі “На сьпіне ў чорнага ката”. Галоўную дзіцячую ролю сыграла ўнучка кіраўніка Беларусі Віка Лукашэнка.
Напярэдадані прэм'еры ў касе менскага «Дома кіно» журналістам паведамілі, што ўсе квіткі яшчэ за тыдзень выкупленыя нейкай «арганізацыяй». Аднак наш карэспандэнт патрапіў на прэм'еру.
На паказ можна было прайсьці толькі па запрашальніках. У фае раздавалі нумар газэты “Комсомольская правда в Белорусиии», які зьявіцца ў кіёсках толькі заўтра. На першай паласе Віка Лукашэнка, якая зьнялася ў кінакамэдыі “Беларусьфільма”. Віка сыграла 10-гадовую дзяўчынку зь вёскі Карамелькі. Ад яе імя ідзе аповед пра тое, як дзед Лёха выйграў у лятарэю 213 мільёнаў беларускіх рублёў. На гэтыя грошы разам з дзедам Саням ён зьехаў у Менск. Тут сябры пайшлі па рэстаранах, казіно, буціках, дзяўчатах. На прэм’еру прыйшлі ня ўсе акторы. Як патлумачылі вядоўцы вечарыны, у Вікі Лукашэнкі вакацыі.
Вядоўцы: “Вікторыя Лукашэнка на канікулах. Паехала да бабулі ў вёску. Мы шчыра кажучы зайздросьцім, такая сьпёка, мы на працы. А ў бабулі ў вёсцы - што можа быць прыемней. Малако смачнае”.
Рэжысэр фільма Іван Паўлаў сказаў, што калі стужка была ўжо запушчана яго папрасілі ўзяць на адну з роляў ўнучку Лукашэнкі. Іван Паўлаў пабачыў дзяўчынку і пагадзіўся.
“Выдатна працавала дзяўчынка. Мяне спыталі ты ня супраць, што ігравая дзяўчынка так вось сыграе. Яна прыйшла нейкі анэкдот распавяла. Вы ўбачыце фільм, вы зразумееце, што гэта было не таму што яна ўнучка. А таму што цудоўнае дзіця, ігравое дзіця. Што будзе ў яе будучыні, будзе яна актрысай ці не я ня ведаю. Але яна добра сыграла сябе ў гэтым фільме. Сябе – гэта дзяўчынка дзевяці-дзесяці гадоў”.
У адным з эпізодаў Віка Лукашэнка распавядае, як у вёсцы Карамелькі хацелі правесьці рэфэрэндум ці патрэбнае шматжэнства. І таму, што жанчын было больш, то вырашылі, што ня трэба.
Дзеда Лёху сыграў Міхаіл Жыгалаў, яго назвалі хросным татам галоўнай гераіні расейскага сэрыялу “Не нарадзіся прыгожай” Каці Пушкаровай. Ён апавёў пра актора Валерыя Прохарава, для якога роля дзеда Сані была апошняй. Пасьля агучваньня стужкі ён захварэў і памёр.
“Недзе праз тыдзень здымак мне здалося, што мы гэты фільм зьняць ня зможам. Умовы былі такія, што зьняць нармальна такую карціну немагчыма. Тэрміны былі жахліва сьціснутыя. У карціне вы ўбачыце і здымкі на вадзе, дзеці здымаюцца і жывёлы. І пры гэтым стужкі нам давалі – была норма адзін да трох. У выніку калі мы прыехалі з Валерам у Менск мы ня мелі права на другі дубль, мы працавалі толькі на адным дублі”.