13 чэрвеня актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” мусіць зьявіцца ў ваенкамат.
Яго на 19 сутак накіруюць на вайсковыя зборы.
Наздра назваў гэта “спробай ізаляваць яго на час збору подпісаў і дзейнасьці ў выбарчай камісіі” ў сувязі з выбарчай кампаніяй у Палату прадстаўнікоў.
Сёньня ён наведаў ваенкамат.
Раней мазырскі актывіст заявіў, што ад 1997 году ня меў ніякіх стасункаў з ваенкаматам. Яго ніколі раней не забіралі на зборы.
“Я выйшаў з хаты, да мяне падышоў мужчына і паведаміў, што ён з ваенкамату. Ён уручыў мне пад подпіс позву... Казаў, што я буду служыць тут у Мазыры ў вайсковай частцы”, — паведаміў Павал Наздра 10 чэрвеня “Свабодзе”.